For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Юрый Анатольевіч Зісер.

Юрый Анатольевіч Зісер

Юрый Зісер
Род дзейнасці прадпрымальнік, праграміст
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1960(1960-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 2020(2020-05-17) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская
Месца працы
Альма-матар
Сайт zisser.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́рый Анатольевіч Зі́сер (28 чэрвеня 1960, Львоў, Украіна — 17 мая 2020, Мінск) — беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласнік унітарнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы», заснавальнік, уласнік і (да 2012) генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY[1], грамадскі дзеяч, мецэнат.

Юрый Зісер нарадзіўся ў жыдоўскай[2] сям'і, 28 чэрвеня 1960 года ў Львове, Украіна. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Ленінградзе па спецыяльнасці «Электронныя вылічальныя машыны». У 1977—1994 гадах працаваў праграмістам, сістэмным аналітыкам і кіраваў рознымі праектамі.[3]

У 1980-х гадах пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, беларускім культуролагам Юліяй Чарняўскай. Разам з ёй з’ехаў у Мінск. У сталіцы Беларусі жыў з 1987 года. У пачатку 1990-х гадоў «вахтавым метадам» працаваў праграмістам у Лангепасе (Цюменская вобласць, Расія)[4]. У 1992 годзе з удзелам Ю. Зісера было заснавана прадпрыемства «Надзейныя праграмы», якое займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння для банкаўскай сферы. Пад эгідай названага прадпрыемства быў створаны інтэрнэт-партал TUT.BY, які з цягам часу стаў найбольш папулярным інтэрнэт-рэсурсам у Байнэце[5].

У 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на клас аргана, які паспяхова скончыў у 2015 годзе[6].

Ю. Зісер актыўна займаўся дабрачыннасцю — падтрымліваў грамадскія ініцыятывы, удзельнічаў у краўд-кампаніях. Захапляўся джазавай і арганнай музыкай, дапамагаў аднаўляць арганы па ўсёй Беларусі[7]. Пры яго фінансавай падтрымцы былі адноўлены арганы ў Мінску, Нясвіжы, Пінску[6]. У 2019 годзе з'яўляўся адным з арганізатараў і спонсараў міжнароднага фестываля клезмерскай музыкі ў Мінску (Litvak Klezmer Fest)[8].

У 2019 годзе далучыўся да калектыўнага звароту з прапановай перапахаваць К. Каліноўскага ў Беларусі.[9]

Хварэў на рак. Памёр 17 мая 2020 года пасля працяглай хваробы.

Юрый Зісер быў членам Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта А. Лукашэнкі (у 2009—2011) і адным з аўтараў[10] прэзідэнцкага ўказа № 60, які ўзмацняў рэгуляванне інтэрнэту з боку дзяржавы, абмяжоўваў доступ да рэсурсаў з незаконным або непажаданым кантэнтам, кантроль над каментарамі ў інтэрнеце і над карыстальнікамі[11][12]. На лекцыі ў ЕГУ ў 2011 годзе Зісер выступаў з апраўданнем цэнзуры ў інтэрнеце[10][13].

У 2013 годзе галоўны рэдактар сайта Хартыя'97 Наталля Радзіна абвінаваціла Юрыя Зісера ў супрацы з аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі і атрыманні выгады ад прыняцця А. Лукашэнкам указа аб рэгуляванні інтэрнэту, паводле якога беларускім бізнесменам забаранілі мець хостынг за мяжой. Ю. Зісер, паводле Н. Радзінай, з’яўляўся ўладальнікам найбуйнейшай хостынгавай кампаніі ў Беларусі[14]. У адказ Зісер прыгразіў прыцягнуць Радзіну да суда[14] і заявіў, што беларускія хостынгавыя кампаніі, вымушаныя перанесці абсталяванне з Расіі ў Беларусь, самі пацярпелі ад згаданага ўказа[15].

У красавіку 2015 года з крытыкай Ю. Зісера выступіў А. Лукашэнка, які ў час паслання прэзідэнта да Нацыянальнага сходу звярнуўся да С. Шапіры: «Зісер гэты ваш непрыстойна сябе паводзіць... Я ж вас год таму прасіў усіх яўрэяў узяць пад кантроль. А Зісера мы ніяк не можам нармалізаваць»[16].

  • Зиссер Ю. А. Маркетинг on-line. — Минск: Издательство Гревцова, 2007. — 302 с.
  • Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть I. Менеджмент. — Минск: БГУИР, 2002. — 163 с.
  • Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть II. Маркетинг. — Минск: БГУИР, 2002. — 155 с.

Зноскі

  1. Юрий Зиссер (руск.)
  2. https://belisrael.info/?p=24171
  3. Руководство Архівавана 23 лістапада 2010. (руск.)
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019. Праверана 18 мая 2020.
  5. Рэйтынг беларускіх сайтаў. Агульны рэйтынг Архівавана 9 лістапада 2010.
  6. а б Памёр Юрый Зісер
  7. euroradio.fm
  8. https://belisrael.info/?p=21851
  9. Беларусы просяць пахаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Згодныя? — Hrodna.life, 24.09.2019
  10. а б Юрый Зісер: Ну вы ж усё разумееце (аўдыё) — Наша Ніва, 23.11.2011
  11. https://baj.by/be/content/regulyavanne-baynetu-0(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 17 мая 2020.
  12. Беларусь: Сеть под контролем — Аналитический доклад о вызовах свободе слова в интернете в Беларуси — Index on Censorship, 2013
  13. «Это собирательный тип белорусского бизнесмена!» — БелГазета, № 2 (827) 16 студзеня 2012 г.
  14. а б Юрый Зісер: Радзіна, я вас пасаджу! — Наша Ніва, 15.02.2013
  15. Радзіна абвінаваціла Зісера ў карупцыі, Зісер прыгразіў судом — Еўрарадыё, 15.02.2013
  16. https://belisrael.info/?p=4311
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Юрый Анатольевіч Зісер
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?