Юрый Аляксандравіч Булай
Юрый Аляксандравіч Булай | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1925 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1964) |
Навуковае званне | |
Член у |
Юрый Аляксандравіч Булай (нар. 30 верасня 1925, Брэст) — беларускі інжынер-будаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1964), дацэнт (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1956 года — асістэнт кафедры будаўнічых канструкцый, дацэнт кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года.
Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у будаўніцтве моста цераз р. Дняпро ў г. Рэчыца (1955), дрэваапрацовачнага камбіната ў Гомелі (1973), торфабрыкетных заводаў у Беларусі (1970—1980).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булай Юрий Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.