For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Юрка Віцьбіч.

Юрка Віцьбіч

Юрка Віцьбіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Серафім Шчарбакоў
Псеўданімы Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч
Дата нараджэння 2 (15) чэрвеня 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1975(1975-01-06) (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, краязнавец
Гады творчасці 1929-1975
Мова твораў Беларуская
Дэбют Млынова рука (Апавяданне, 1929)
Грамадская дзейнасць
Член у

Юрка Віцьбіч, сапраўднае імя Серафім, або Георгій Аляксандравіч Шчарбакоў (2 (15) чэрвеня 1905, Веліж, Віцебская губерня, цяпер Расія — 6 студзеня 1975[1], Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША; Псеўданімы: Юрка Стукаліч; Алесь Крыжаніч) — беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст, краязнавец і дзеяч эміграцыі ў Амерыцы.

Паходзіў з сям'і праваслаўных беларусаў: бацькі — святар Аляксандар Стукаліч і Еўдакія з Паповых. Вучыўся ў 5-й Веліжскай школе. У родным горадзе скончыў педагагічны тэхнікум. Працаваць настаўнікам, аднак, не дазволілі — меў варожае савецкай уладзе сацыяльнае паходжанне. Служыў у войску, дзе быў карэспандэнтам армейскай газеты. У сярэдзіне 1930-я гады выехаў у Маскву, спачатку працаваў на будоўлі, пазней уладкаваўся на хімічную фабрыку. Уваходзіў у літаб'яднанне «Узвышша»[2]. У 1939 годзе прыняты ў СП СССР. Напярэдадні Другой сусветнай вайны жыў у Віцебску. У студзені 1941 года быў арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі.

Пасля акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі застаўся ў Віцебску. Прымаў удзел у беларускім культурным жыцці, праяўляў вялікую пісьменніцкую актыўнасць, яго творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Быў членам так званага Цэнтральнага ўрада Беларускага культурнага згуртавання. Выдае ў той час два зборнікі публіцыстыкі — «Вяліскія паўстанцы» і «Нацыянальныя Сьвятыні», выступаў у друку з артыкуламі па гісторыі Беларусі. Быў прызначаны рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса «Узвышша», ніводнага нумара якога так і не выйшла. У 1943 годзе перавёз з Віцебска ў Полацк рэшткі Еўфрасінні Полацкай. Пасля 1943 года пераехаў з сям'ёй у Менск. У 1944 годзе выехаў на Захад.

У пасляваенны час жыў у Германіі. Рэдагаваў і выдаваў беларускі царкоўна-рэлігійны часопіс «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі» (1946—1947). На старонках выдання асвятляў нацыянальна-рэлігійнае жыццё і дзейнасць беларускай праваслаўнай царквы ў Заходняй Еўропе. Працаваў над укладаннем хрэстаматыі «Рэлігія ў творчасці беларускіх пісьменнікаў». У 1946 годзе разам з Наталляй Арсенневай стварыў літаратурнае аб'яднанне «Шыпшына», старшынёй якога стаў. У 1946—1950 рэдагаваў друкаваны орган згуртавання — літаратурна-мастацкі часопіс «Шыпшына». Выдаваў бюлетэнь «Біс» («Беларуская інфармацыйная служба»). Са снежня 1948 — рэдактар грамадска-палітычнай газеты «Беларускае слова» (1948-49). Друкаваўся ў іншых СМІ, выступаў на Радыё «Свабода».

На пачатку 1950-х гадоў пераехаў у ЗША. Як публіцыст выступаў на старонках шэрагу беларускіх і рускіх эмігранцкіх перыядычных выданняў («Бацькаўшчына», Мюнхен; «Беларус», Нью-Ёрк; «Божым шляхам», Парыж-Лондан; «Новое русское слово», Нью-Ёрк).

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.[3][4]

Дэбютаваў апавяданнем у 1929 (часопіс «Узвышша»). Аўтар кніг прозы «Смерць Ірмы Лаймінг» (1932), «Формула супраціўлення касцей» (1937). У эміграцыі выдаў кнігу гістарычных нарысаў «Плыве з-пад Святой гары Нёман»[5] (Мюнхен, 1956) і зборнік артыкулаў на рускай мове «Мы дойдём» (Нью-Ёрк, 1975). Надрукаваў у перыядычным друку шэраг апавяданняў. Актыўнасць праяўляў таксама ў галіне журналістыкі, шмат яго твораў было надрукавана ў «Беларусе», «Новым рускім слове».

Кнігі, брашуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вяліскія паўстанцы. Гэньдзікаўскія змагары. — Бэрлін, 1944. — 32 с. — (Народная Бібліятэчка; № 4).
  • Нацыянальныя сьвятыні: Мастацкія нарысы. — Бэрлін, 1944. — 31 с. — (Народная Бібліятэчка; 1).
  • Мы дойдем! Очерки, статьи, фельетоны / Ю. Стукалич. — Нью-Йорк, 1975. — 154 с.
  • Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза / Юрка Віцьбіч; Укл. і прад. Л. Юрэвіча; Камен. Ц. Чарнякевіча. — Мн.: Кнігазбор, 2011. — 232 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 19). — ISBN 978-985-7007-17-2.

Артыкулы, творы ў перыядычных выданнях і зборніках

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ціхая Руба. Зь дзёньніка Андрэя Шабеты (Памяці мастака Я. Загароўскага) // Полымя Рэвалюцыі. — 1932. — № 1. — С. 7—48.
  • Адкрыты ліст да беларускай грамадзкасьці. — Міхельсдорф, 14.11.47. — 2 с.
  • Дзьвіна. М. Багдановіч. Возера / А. Крыжаніч // Родны Край. Кн. 1. Чытанка / [Укл. Я. Гладкі]. — Ватэнштэт: выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, 1946.
  • Загад старое казы барабаншчыка… — Міхельсдорф: Гаспода Нашая, 19.04.1947. — 2 с.[6]

Зноскі

  1. Па іншых звестках 4 студзеня.
  2. Узгадваецца ў ліку сяброў у інфармацыйным дадатку. Ю. Віцьбіч (Стукаліч). Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. У выд. Л. Юрэвіча..
  3. Арлоў У.А. Імёны Свабоды. Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мемуары. -- Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007. — ISBN 978-0-929849-14-0. — С. 277. [1]
  4. Беларускія некропалі ў замежжы Архівавана 30 жніўня 2018.
  5. Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Святое Гары Нёман — Эл.рэсурс knihi.com
  6. Востры памфлет, які выклікаў зацятую палеміку ў лагерах Ды-Пі. Даволі падрабяна гісторыю з памлетам і сам памфлет была даследавана Л. Юрэвічам у артыкуле «Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў» // Запісы. — 2011. — № 34. — С. 8—147.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Юрка Віцьбіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?