For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Этэль Мерман.

Этэль Мерман

Этэль Мерман
Ethel Merman
Дата нараджэння 16 студзеня 1908(1908-01-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1984(1984-02-15)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства ЗША
Муж Эрнест Баргнайн, Robert Six[d] і Robert Daniels Levitt[d]
Дзеці Ethel Levitt Geary[d] і Robert Levitt Jr.[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, музыка
Кар’ера 19301982
Кірунак поп-музыка
Узнагароды «Залаты Глобус» (1954),
«Тоні» (1951)
IMDb 0581062
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Time on My Hands (1932)

Этэль Мерман (англ.: Ethel Merman; 16 студзеня 1908, Нью-Ёрк, ЗША — 15 лютага 1984, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса і спявачка, адна з самых знакамітых брадвейскіх выканаўцаў XX стагоддзя.

Этэль Агнес Цымерман нарадзілася ў раёне Асторыя ў Нью-Ёрку 16 студзеня 1908 года ў сям’і бухгальтара Эдварда Цымермана і яго жонкі Агнес Гарднер, якая была школьнай настаўніцай. Сваю кар’еру яна пачала ў якасці спявачкі ў вадэвілях і да канца 1930-х гадоў, дзякуючы свайму магутнаму мецца-сапрана, стала вядучай выканаўцай у брадвейскіх мюзіклах. Яе кінадэбют адбыўся ў 1930 годзе і ў наступныя гады яна з’явілася ў шматлікіх музычных фільмах і камедыях, сярод якіх найбольш вядомымі сталі «Не апранаючыся» (1934), «Рэгтайм Бенд Аляксандра» (1938), «Назавіце мяне мадам» (1953), «Гэта не справа!» (1954), «Гэты вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі свет» (1963) і «Аэраплан!» (1980). За свой унёсак у кінематограф Мерман была ўганаравана зоркай на галівудскай алея славы.

Сярод брадвейскіх пастановак найбольш вядомымі з яе ўдзелам сталі «Назавіце мяне мадам» у 1951 годзе, за ролю ў якім яна атрымала прэмію «Тоні», і «Цыганка» ў 1959 годзе, дзе Этэль згуляла маці гераіні Джыпсі Розы Лі. Этэль працягвала шмат выступаць на Брадвеі да 1970 года, калі вырашыла пакінуць на зусім тэатральную сцэну. Яе апошняй роляй стала Долі Леві ў мюзікле «Вітаю, Долі!», які першапачаткова быў напісаны спецыяльна для яе.

Мерман чатыры разы была замужам. Разам з другім мужам, Робертам Левітам, яны мелі двух дзяцей. Яе апошнім мужам быў акцёр Эрнест Боргнайн, з якіх яна абралася шлюбам у 1964 годзе і развялася праз месяц. У красавіку 1983 года ў Этэль была дыягнаставана гліябластома і неўзабаве ёй была праведзена аперацыя па выдаленні пухліны. Але праз некалькі месяцаў у яе пачаліся метастазы і 15 лютага 1984 года яна памерла.

  • Тоні (1951) — «Найлепшая актрыса ў мюзікле» («Назавіце мяне мадам»)
  • Залаты Глобус (1954) — «Найлепшая актрыса ў музычным фільме або камедыі» («Назавіце мяне мадам»)
  1. а б Ethel Merman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ethel Agnes Zimmermann // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 3 лістапада 2022.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Этэль Мерман
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?