For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Эрнест Васільевіч Ялугін.

Эрнест Васільевіч Ялугін

Эрнест Васільевіч Ялугін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лістапада 1936(1936-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 2022(2022-06-25) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, празаік, публіцыст, сцэнарыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Эрнест Васільевіч Ялугін (19 лістапада 1936, в. Асінаўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць  — 25 чэрвеня 2022, Мінск) — беларускі празаік, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1972), член Саюза журналістаў Беларусі (1958).

Нарадзіўся 19 лістапада 1936 года ў в. Асінаўка Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Бацькі працавалі на будаўніцтве БелДРЭС.

Пасля вайны жылі ў Крычаве, дзе ў 1954 годзе Эрнест скончыў сярэднюю школу, затым працаваў рэдактарам радыёвяшчання пры Крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізму», літаратурным супрацоўнікам прамысловага аддзела гэтай жа газеты (1954—1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднання. Працаваў загадчыкам аддзела пісем, адказным сакратаром мсціслаўскай раённай газеты «Калгасная праўда» (1957—1960), быў старшынёй літаратурнага аб’яднання пры ёй.

У 1962 годзе скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газеце «За коммунистический труд» (1960—1961), адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газеты «Знамя юности», там жа стаў загадчыкам аддзела камсамольскага жыцця, адказным сакратаром, выканаўцам абавязкаў начальніка аддзела прапаганды (1961—1966). Перайшоў у рэдакцыю «Сельской газеты», дзе працаваў раз’язным карэспандэнтам газеты (1966—1969). З 1969 года працаваў карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1972—1976 гадах — на творчай рабоце. З 1976 года — літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе «Неман». У 1991—1997 гадах — галоўны рэдактар штотыдневіка «Наша слова».

Памёр 25 чэрвеня 2022 года[1].

Напісаў шэраг раманаў і аповесцей на гістарычную і сучасную тэматыку: «Камяні Млечнага шляху», «Апошні князь», «Астравы», «Год-другі ў Алжыры», «Свечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008).

Аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: В. Быкава, А. Міронава, А. Мальдзіса, М. Улашчыка, дакументальнай аповесці пра жыцце і дзейнасць Ц. Гартнага («Без эпітафі», часопісны варыянт пад назвай «Пасля небыцця», аднаго з першадрукароў Пятра Мсціслаўца («Мсціслаўцаў посах»), сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу», «Без эпітафі», зборніка нарысаў «Саленая планета».

Зноскі

  • Савік, Л. С. Ялугін Эрнэст / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1995. — Т. 6 : Талай-Яфімаў. — С. 490—491.
  • Ялугін Эрнест Васілевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1987. — Т. 5 : Скамарохі-Яшчур. — С. 684—685.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Эрнест Васільевіч Ялугін
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?