Эмскі ўказ
Эмскі ўказ — сакрэтнае распараджэнне расійскага імператара Аляксандра II ад 18 (30) мая 1876 года, накіраванае на выцісканне ўкраінскай мовы з культурнай сферы і абмежаванне яе побытавага ўжывання. Паводле ўказа, украінская мова была забаронена ў друку, за выключэннем перадруку старых дакументаў, таксама быў забаронены імпарт украінскіх выданняў, пастаноўка п’ес і лекцыі на ўкраінскай мове. Указ названы ад імя нямецкага горада Бад-Эмс, дзе ён быў апублікаваны. Стаў прычынай часовай дэзарганізацыі ўкраінскага руху ў Прыдняпроўі.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.