For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Фелікс Юр’евіч Ільініч.

Фелікс Юр’евіч Ільініч

Фелікс Юр’евіч Ільініч
Род Ільінічы
Бацька Юрый Іванавіч Ільініч
Маці Ядвіга Забярэзінская[d]
Жонка Соф’я з Радзівілаў[d][1]
Дзеці Юрый Феліксавіч Ільініч

Фелікс (Шчасны) Юр'евіч Ільініч ( — каля 1542) — вялікалітоўскі магнат, сын Юрыя Іванавіча Ільініча, будаўніка Мірскага замка.

Быў жанаты з Соф'яй Радзівіл, дачкой Івана Барадатага, з якой меў адзінага сына Юрыя, апошняга прадстаўніка роду Ільінічаў.

Пасля смерці бацькі ў 1527 годзе згодна тэстаменту нябожчыка яго маёмасць была падзелена паміж чатырма сынамі: Янам, Мікалаем, Станіславам і Шчаснам (Феліксам), а таксама дачкой Ядвігай. Маёнткаў Юрыя Ільініча налічвалася 40, а таксама каля двухсот двароў. Тэстамент Юрыя Ільніча — першая пісьмовая згадка пра існаванне Мірскага замка.

У тым жа 1527 годзе памірае Мікалай, а 27 мая таго ж года ў Кракаве вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I Стары падпісвае грамату аб перадачы Мірскага замка трэцяму сыну Юрыя Ільініча — Станіславу. Станіслаў памер маладым і бяздзетным у 1531 годэе, быў атручаны на банкеце жонкаю свайго служкі Навіцкага. Суд прысудзіў вінаватую на спаленне, а выканаў прысуд брат нябожчыка Шчасны. Сястра Ядвіга, што была замужам за Янам Абрамовічам таксама неўзабаве памерла.

Браты Ян і Шчасны, якія засталіся адзінымі спадчыннікамі, сталі зноў спрачаюцца за маёнткі, і зноў у спрэчку ўмяшаўся кароль. Мірскі замак дастаўся Шчаснаму, а іншыя мірскія ўладанні былі аддадэены Яну. Апошні яшчэ пры жыцці бацькі быў пазбаўлены права на спадчыну, таму што «меў ад яго непрыемнасці». Тым не менш Ян здолеў заручыцца падтрымкай караля, атрымаць новыя ўладанні і нават стаў намеснікам мсціслаўскім. Ян памёр бяздзетным у 1536 годзе, адпісаўшы трэць удаданняў жонцы, астатняя маёмасць перайшла да брата Шчаснага.

Аднак і Феліксу (Шчаснаму) было наканавана кароткае жыцце. Каля 1542 года памірае спачатку ён, а неўзабаве і яго жонка Соф'я. Іх адзіны васьмігадовы сын Юрый застаўся сіратою і ўладальнікам велізарнай маёмасці, апошнім уладальнікам Мірскага замка з роду Ільінічаў.

Зноскі

  • Калнін В. В. Мірскі замак = The Mir Castle/В. В. Калнін;пер. На англ. мову А. І. Казека. Мастак К. У. Хацяноўскі. — 2-ое выданне. Мн.:Беларусь, 2005. — 159 с.:іл. ISBN 985-01-0589-5
  • Бутэвіч А. І. Таямніцы Мірскага замка: Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 2011. — 128с. ISBN 978-985-6994-61-9
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Фелікс Юр’евіч Ільініч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?