For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Шпак звычайны.

Шпак звычайны

Шпак звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sturnus vulgaris Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Круглы год      Міграцыі      Інтрадукцыя - гнездавы арэал

     Інтрадукцыя - круглы год
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179637
NCBI  9172
FW  365956

Шпак звычайны (Sturnus vulgaris) — шырока распаўсюджаная пеўчая птушка сямейства шпаковых.

Даўжыня цела 22 см, размах крылаў 37-42 см. Амаль чорны з металічным бляскам, у гнездавы перыяд амаль на ўсім целе слаба акрэсленыя белыя плямкі і жоўтая дзюба. У негнездавы час дзюба цямнее і белыя плямкі становяцца больш выразнымі (асабліва ў самкі). Маладыя аднолькава карычнева-шэрыя са светлым горлам.

Голас: разнастайныя песні з мноствам запазычанняў, асабліва ад авяльгі. Устаўляе сухі клёкат і свісты, пад час спеваў трасе крыламі.

Знешне (памерамі, жоўтай дзюбаю і цёмнымі пёркамі) злёгку нагадвае чорных драздоў, але ў адрозненне ад іх ходзіць па зямлі, а не скача.

Распаўсюджаны на значнай тэрыторыі Еўразіі, а таксама паспяхова інтрадуцыраваны ў Паўднёвую Афрыку, Паўночную Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю. На поўдні і захадзе Еўропы аселы, а ў паўночнай і ўсходняй яе частцы з’яўляюцца пералётнай птушкай, у зімовыя месяцы шпакі мігруюць на поўдзень.

Тыповыя біятопы: лясы са шматлікімі палянамі і адкрытымі месцамі, разрэджаныя ўчасткі старых, дуплістых лясоў, паркі, групы дрэў сярод палёў і населеныя пункты. У Альпах даходзіць звычайна да 800 м над у.м. (але можа быць да 1500 м), на Каўказе (у Арменіі) — да 1850 м. (макс. да 2300 м).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі.

Гняздо часам ладзіць у калоніі, але звычайна гняздуе паасобку; у дупле (натуральным альбо штучным), шчылінах пабудоў ці пад дахамі, скальных шчылінах ці нават у норах гліністых яроў. Гняздо можа выкарыстоўваць шматгадова. Аснову гнязда складаюць сухая трава і галінкі (часта з сасновымі іголкамі). Высцілка — мяккі подсціл з сухой травы, саломы, сена, моху, пер’я, воўны, паперы і да т.п. з прымессю лісця і кветак.

Яйкі

Яйкі (звычайна 4-6, часам 3-9) слаба падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, светла-блакітныя з бляскам.

Акрамя таго, існуюць яшчэ 4 падвіды.[1]

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 17 ліпеня 2014.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Шпак звычайны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?