Чэнаі
Горад
Чэнаі
Chennai (சென்னை)
| ||||||||||||||||||||||
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Chennai_Shopping.jpg/220px-Chennai_Shopping.jpg)
Чэнаі (там.: சென்னை, англ.: Chennai, да 1996 — Мадрас) — горад на поўдні Індыі, адміністрацыйны цэнтр штата Тамілнад. Чацвёрты па велічыні горад краіны (пасля Колькаты, Нью-Дэлі, Мумбаі), 4,5 млн жыхароў (2009).
Старая назва горада паходзіць ад мястэчка Мадраспатнам, выбранага брытанскай Ост-Індскай кампаніяй пры заснаванні гандлёвай калоніі. Другі населены пункт, Чэнапатнам, размяшчаўся далей на поўдзень; пазней, калі пасяленні зліліся, брытанцы аддалі перавагу назве Мадрас. У 1996 па ініцыятыве кіруючай партыі Бхаратыя джаната парты горад быў перайменаваны ў Чэнаі, таму што слова «Мадрас» нібыта мае непатрыятычнае, партугальскае паходжанне.
Эканамічна развіты горад: аўтамабілебудаванне (40 % нацыянальнага выпуску), прыборабудаванне, выраб праграмнага забеспячэння, фінансавыя паслугі. Буйны марскі порт.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Валгаград, Расія (1966)[1]
Дэнвер, ЗША (1984)
Куала-Лумпур, Малайзія (2010)
Сан-Антоніа, ЗША (19 сакавіка 2009)[2][3]
Ульсан, Паўднёвая Карэя (2016)
Франкфурт-на-Майне, Германія
Хемніц, Германія
Чунцын, Кітай (2015)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аравінд Адыга (нар. 1974) — індыйскі пісьменнік і журналіст.
- Р. К. Нараян — індыйскі пісьменнік
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэнаі
Тэматычныя сайты | ||||
---|---|---|---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.