For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Чатэм (астравы).

Чатэм (астравы)

Чатэм
англ. Chatham Islands, маары Wharekauri
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Чатэм 
Агульная плошча966 км²
Найвышэйшы пункт294 м
Насельніцтва780 чал. (2021)
Шчыльнасць насельніцтва0,81 чал./км²
Размяшчэнне
43°53′55″ пд. ш. 176°31′40″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Чатэм (астравы) (Ціхі акіян)
Чатэм
Чатэм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Ча́тэм (англ.: Chatham Islands) — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна за 750 км на ўсход ад Новай Зеландыі. Адміністрацыйны цэнтр — Уаітангі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча — 966 км². Насельніцтва (2021 г.) — 780 чал.

Прырода і геаграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг складаецца з двух буйных населеных астравоў — Чатэм і Піт, а таксама 9 малых выспаў. Яны месцяцца на падводнай платформе Чатэм. Берагі астравоў скалістыя ці пакрытыя пясчанымі выдмамі. На буйных аставах маюцца рэкі і азёры, а таксама вялікая лагуна Тэ-Ванга. Найвышэйшы пункт — горка Маўнгатэрэ (294 м) на востраве Чатэм.

Тапаграфічная карта астравоў

Клімат вільготны, прахалодны ўмераны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 15,1 °C у лютым да 8 °C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 855 мм. Амаль увесь час дзьмуць моцныя вятры.

На астравах амаль няма лясоў, засталося мала тарфяных балот. Большая частка пакрыта лугамі, прыдатнымі для выпасу авечак.

Жывёльны свет прадстаўлены пераважна шматлікімі птушкамі. Сярод іх эндэмічныя чатэмскія крумкачы, кулікі-сарокі, бакасы, галубы-парэа, чорныя малінаўкі і інш. Сімвалам астравоў Чатам з’яўляецца лясная курыца або уэка (англ.: weka) — птушка, якая не можа лётаць. Астравіцяне часцяком клічуць сябе уэка, каб адрознівацца ад астатніх навазеландцаў, якія завуцца мянушкай ківі.

Да берагоў прыплываюць шматлікія ластаногія.

Карэннымі насельнікамі астравоў Чатэм з’яўляліся марыоры, народ палінезійскага паходжання. Яны называлі сваю радзіму Рэкоху (Rekohu, літаральна «імглістае неба»). Новазеландскім маары яна была вядома пад назвай Варэкаўры (Wharekauri).

29 лістапада 1791 г. астравы былі адкрытыя экспедыцыяй Джорджа Ванкувера, названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі «Чатэм» і абвешчаны ўладаннем Брытаніі.

19 лістапада 1835 г. з дапамогай брытанскіх гандляроў астравы былі захоплены 400 маары з плямён Тама і Матунга, якія практычна знішчылі марыоры, а ацалеўшых ператварылі ў бяспраўных рабоў. Малая частка марыоры выратавалася дзякуючы дапамоге лютэранскіх місіянераў, якія апынуліся на востраве Чатэм у 1843 г.

Да пачатку 1860-х гг. брытанскія ўлады ўзялі кантроль над тэрыторыяй архіпелага. Ён быў падпарадкаваны цывільнай адміністрацыі Новай Зеландыі. Астравы з’яўляліся месцам высылкі непрымірымых маары, у тым ліку Тэ Кааці, які 4 ліпеня 1868 г. разам з іншымі зняволенымі захапіў судна «Рафлмэн» і збег у Новую Зеландыю.

З сярэдзіны XIX ст. на астравах сяліліся кітабоі, лаўцы рыбы і авечкагадоўцы еўрапейскага паходжання, якія разам з марыоры і, у меншай ступені, маары складаюць аснову сучаснага насельніцтва.

Асновай эканомікі астравоў здаўна з’яўляюцца авечкагадоўля і лоў рыбы. Апошняя галіна перажывае крызіс з-за квот на лоў, якія ўвёў урад Новай Зеландыі. Працуюць мясцовая авіякампанія, электрастанцыя, тэлестанцыя, некалькі дробных прадпрыемстваў. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Неафіцыйны сцяг астравоў

На падставе закона ад 1 лістапада 1995 г. дзейнічае выбарны Савет астравоў Чатам, які мае функцыі рэгіянальнага органа выканаўчай улады. Савет таксама мае права выдаваць законы мясцовага значэння, якія не супярэчаць заканадаўству Новай Зеландыі.

Паводле перапісу 2006 г., на астравах жыло ўсяго 609 чалавек, у асноўным на востраве Чатэм. Некалькі дзясяткаў чалавек жыло на востраве Піт. Найбуйнейшы населены пункт — Ваітангі (каля 200 чал.). Большасць жыхароў — нашчадкі белых перасяленцаў, марыоры, маары.

На астравах працуюць тры пачатковыя школы і 1 невялікі музей. Выдаецца штомесячная газета, ёсць астраўны тэлеканал (працуе некалькі гадзін у дзень).

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Чатэм (астравы)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?