For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Чарназём.

Чарназём

Чарназёмы, ЗША

Чарназём — багаты на гумус, цёмнаафарбаваны тып глеб лесастэпавай і стэпавай зон умераных паясоў.

Умовы глебаўтварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Чарназёмы фарміруюцца пад шматгадовай травяністай расліннасцю пры недахопе вільгаці ва ўмовах непрамыўнога або перыядычна прамыўнога воднага рэжыму, у асноўным на карбанатных пародах (лёсападобных суглінках ці глінах).

Кліматычны пояс умераны, сектар — умерана кантынентальны, характэрна чаргаванне ўвільгатнення і высыхання, а таксама панаванне дадатных тэмператур. Сярэднегадавая тэмпература +3…+7 °C. Гадавая сума ападкаў — 300—600 мм.

Рэльеф хваліста-раўнінны (перыядычна зрэзаны западзінамі, лагчынамі, ярамі, рачнымі тэрасамі).

Расліннасць шматгадовая травяністая лугава-стэпавай і стэпавай падзоны, якая штогод пакідае ў глебе значную колькасць раслінных рэштак. У адпаведных гідратэрмічных умовах ідзе іх раскладанне з утварэннем перагнойных злучэнняў (гуміфікацыя), якія накопліваюцца ў верхніх слаях глебы. Разам з гумусам у глебе ў выглядзе складаных аргана-мінеральных злучэнняў замацоўваюцца такія элементы жыўлення раслін, як азот, фосфар, сера, жалеза і г.д.

Глебаўтваральныя пароды — лёсы і лёсападобныя суглінкі.

Будова глебавага профіля

[правіць | правіць зыходнік]
Профіль чарназёмаў

Будова профіля:[1]

  • A — гумусавы гарызонт (бывае больш за 1 м)
  • B — ілювіяльна-карбанатны гарызонт
  • C — глебаўтваральная парода (звычайна лёс)

Чарназёмы маюць добрыя водна-паветраныя ўласцівасці, адрозніваюцца камякаватай ці крупчастай структурай, утрыманнем у глебавым паглынальным комплексе ад 70 да 90 % кальцыю, нейтральнай ці амаль нейтральнай рэакцыяй, павышанай натуральнай урадлівасцю, інтэнсіўнай гуміфікацыяй і высокім, парадку 15 %, утрыманнем у верхніх слаях перагною.

Падзяляюць на 2 градацыі:

Паводле магутнасці гумусавага слоя(A+AB)

[правіць | правіць зыходнік]
  • а) звышмагутныя (магутнасць звыш 120 см.)
  • б) магутныя (120-80 см.)
  • в) сярэднемагутныя(80-40 см.)
  • г) маламагутныя(<40 см.)

Паводле колькасці гумусу % у Ап

[правіць | правіць зыходнік]
  • а) тлустыя (>9 %) (афарбоўка чорная)
  • б) сярэднегумусныя(9-6 %) (чорная)
  • в) малагумусныя(6-4 %)(цёмна-шэрая)
  • г) слабагумусныя(<4 %)(шэрая)
  • д) мікрагумусныя(<2 %)(светла-шэрая)
  • ападзоленыя чарназёмы
  • вышчалачаныя чарназёмы
  • тыповыя чарназёмы
  • звычайныя чарназёмы
  • паўднёвыя чарназёмы

Чарназёмныя зоны

[правіць | правіць зыходнік]
Размеркаванне чарназёмаў

Геаграфічна чарназёмы займаюць значныя плошчы. У Еўразіі зона чарназёмаў ахоплівае Венгрыю, Балгарыю, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Балканы, Малдову, Украіну, Манголію і Кітай, цэнтральна-чарназёмныя вобласці Расіі, Паволжа, Паўночны Каўказ, Заходнюю Сібір.

Вядучае месца ў свеце сярод краін, на тэрыторыі якіх распаўсюджаны чарназёмы, займае Украіна. Чарназёмы Украіны займаюць 27,8 млн га, што складае 8,7 % ад сусветных плошчаў чарназёмаў.

У Паўночнай Амерыцы да зоны чарназёмаў адносяцца заходняя частка ЗША і поўдзень Канады. У Паўднёвай Амерыцы чарназёмы назіраюцца на поўдні Аргенціны і ў паўднёвых перадгорных раёнах Чылі.

Зноскі

  • Чарназёмы // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 311. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Глазовская М. А. Почвы мира, Тт. 1—2. — М.: Изд-во МГУ, 1972—1973. (руск.)
  • Классификация и диагностика почв СССР. — М.: Колос, 1977. — 223 с. (руск.)
  • Минеев В. Г., Панников В. Д. Почвы, климат, удобрения и урожай. — М.: Агропромиздат, 1987. — 512 с. (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Чарназём
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?