Мінск (баскетбольны клуб)
Мінск | |||
---|---|---|---|
Колеры | |||
Заснаваны | 2006 | ||
Краіна | |||
Горад |
![]() |
||
Зала | Falcon Club | ||
Умяшчальнасць | 2300 месцаў | ||
Прэзідэнт |
![]() |
||
Трэнер |
![]() ![]() |
||
Гісторыя |
Мінск-2006 (2006—2012) Цмокі-Мінск (2012—2022) Мінск (2022—ц.ч.) |
||
Спаборніцтвы |
Адзіная ліга ВТБ чэмпіянат Беларусі |
||
Сайт | bc-tsmoki.by | ||
Форма | |||
|
|||
![]() |
«Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]З 2012 па 2022 год клуб меў назву «Цмокі-Мінск».
Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.
У 2022 годзе клуб стаў называцца «Мінск»[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 года яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.
Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.
«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.
14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Чэмпіён (16): 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024.
Чэмпіён (14): 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022.
Бронзавы прызёр (2) 2008, 2023.
Склад 2020/21
[правіць | правіць зыходнік]Склад каманды
[правіць | правіць зыходнік]Яўген Белянкоў
Уладзіслаў Блізнюк
Уладзімір Верамеенка
Дзяніс Вікенцьеў (прыйшоў у каманду ў ходзе сезону)
Бэнджамін-Павел Дуду
Крыс Клайбарн
Дэрэк Кук (прыйшоў у каманду ў ходзе сезону)
Роберт Лоўры (пакінуў каманду ў ходзе сезону)
Томс Лэйманіс
Аляксандр Пустагвар
Андрэй Рагазенка
Максім Салаш (пакінуў каманду ў ходзе сезону)
Андрэй Стаброўскі
Аляксей Трасцінецкі
Клавс Чаварс
Трэнеры каманды
[правіць | правіць зыходнік]Расціслаў Вяргун (галоўны трэнер)
Эдмундс Валейка
Войтэк Валіх
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | Чэмпіянат | Кубак | Адзіная ліга ВТБ і Балтыйская ліга |
Кубак выкліку ФІБА Кубак ФІБА Еўропы |
---|---|---|---|---|---|
2006/07 | Вышэйшая | 4-е месца | 5-е месца | н/у | н/у |
2007/08 | Вышэйшая | 4-е месца | 5-е месца | н/у | н/у |
2008/09 | Вышэйшая | Чэмпіён | 3-е месца | н/у | н/у |
2009/10 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | н/у | Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу |
2010/11 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 4 месца (гр. А) | Кубак выкліку ФІБА — вылет з адборачнага раўнда |
2011/12 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца (гр. В) | Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу |
2012/13 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца (гр. В) | Кубак выкліку ФІБА — ласт 16 |
2013/14 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца (гр. В) | Кубак выкліку ФІБА — вылет з чвэрцьфінала |
2014/15 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 15 месца | Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу |
2015-16 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 12 месца | Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу |
2016/17 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 12 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з 2-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу |
2017/18 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | Адзіная ліга ВТБ — 9 месца Балтыйская ліга — 6 месца (гр. А) |
Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1/8 фінала |
2018/19 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 14 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу |
2019/20 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 13 месца |
Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўнда |
2020/21 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 13 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з асноўнага групавога раўнда |
2021/22 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 9 месца | Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўнда Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу |
2022/23 | Вышэйшая | Чэмпіён | Уладальнік | 12 месца | н/у |
2023/24 | Вышэйшая | Чэмпіён | 3-е месца | н/у |
Трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Папкоў (2006—2007)
Ігар Карнеенкоў (2007—2008)
Андрэй Крыванос (2008—2013)
Дональдас Кайрыс (2013—2014)
Ігар Грышчук (2014—2017)
Аляксандр Круцікаў (2017—2019)
Расціслаў Вяргун (2019—2023)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 7 мая 2021.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.