For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Цаля.

Цаля

Фрагмент рулеткі, цаля і яе восем доляў.

Ца́ля (польск.: cal, ад ням.: Zoll[1]) — адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 1/12 фута (2,54 см). У помніках старабеларускага пісьменства выяўлена толькі адно ўжыванне цалі разам з перстам як сінонімаў: «а сесь аршинъ великихъ перстовъ или цалей сто, си есть лактей четыри въ собҍ обрҍтаетъ...»[2]. Цаля адносіцца да адзінак даўжыні антрапаметрычнага паходжання. Сярэдне- і верхненямецкае слова «Zol» — фаланга пальца ў XVI ст. ужывалася са значэннем адзінка вымярэння на палец шырыні[3] і, на думку Я. Карскага, праз польскае пасрэдніцтва было запазычна старабеларускай мовай[4]. Відаць, запазычана яно было з метрычным значэннем, бо з іншымі значэннямі ў старабеларускай мове не выяўлена. Пазней гэта адзінка ўвайшла ў склад сістэмы Вялікага Княства Літоўскага (24 цалі ў адзін локаць[5]).

У наш час выкарыстоўваецца пераважна ў Брытаніі і ЗША. Аднак некаторыя памеры традыцыйна ўказваюцца ў цалях (напрыклад, дыяганаль манітораў, дыяметр цвёрдых і гнуткіх магнітных дыскаў і інш.).

У ВКЛ выкарыстоўвалася цаля роўная 2,7 см. У Расійскай імперыі ўжывалася назва руск.: дюйм.

Слова цаля ў сучаснай беларускай мове ўжываецца са значэннем адзінкі даўжыні: «Ну, усе выгоды каля бока, тае зямлі якраз валока, — Міхал распісваў з жарам далей. — А чорны грунт — дванаццаць цалей»[6]; «Такім чынам, бачыў я кожны дзюйм, кожную цалю таго берага, ля якога мы праплывалі»[7]. Яно ўжываецца ў словазлучэннях «свайго не ўпусціць ні на цалю» — не ўпусціць сваёй карысці, «не саступіць і цалі» — не ўступіць нічога нікому: «Той самы Богут, што без жалю гатоў зарваць чужы кусок і высмактаць з цябе ўвесь сок, свайго ж не ўпусціць ні на цалю»[8]; «Я не саступлю і цалі. Мяне не на тое нарадзілі»[9]. У сучаснай беларускай мове ўжываецца таксама прыметнік «цалёвы» — даўжынёй на цалю і ўтвораны ад яго назоўнік «цалёўка» — дошка на цалю таўшчынёй: «...каля коміна стаяла матчына прасніца, скрыначка з рашпілем, абцугамі і цалёвымі ржавымі цвікамі»[10]; «Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з цалёвак, нібы мыць міскі»[11].

У сучаснай беларускай мове агульнапрынятага літарнага скарачэння для пазначэньня цаляў няма. Часцей за ўсё капіруецца англійскае пазначэнне: падвойная рыска (  — U+2033), якая ставіцца без прабелу пасля лікавага значэння, напрыклад: 3″ (3 цалі). У англійскамоўных краінах таксама выкарыстоўваецца скарачэнне «in» (англ.: inch — цаля): «3 in».

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў: [Каля 25 тыс. слоў і тэрмінаў: У 2 т. Т. 2: М—Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — 734, [1] с. — С. 622. — ISBN 985-11-0153-2.
  2. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа: [в 14 т.]. Т. 6: [документы 1486—1764 гг. / сост.: А. Демьянович, Ф. Елеонский, Ф. Смирнов]. — Вильна: Печатня О. Блюмовича, 1869. — XI, 409 с. — С. 312.
  3. Винник, В. О. Назви одиниць виміру і ваги в українській мові / Акад. наук Укр. РСР. Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні. — Киїа: Наук. думка, 1966. — 151 с. — С. 15.
  4. Виленский временник: [в 6 кн. / основатель и ред. А. Н. Харузин]. Кн. 1: Белорусы. Введение к изучению языка и народной словесности / профессор Е. Ф. Карский; [предисловие А. Харузина]. — Вильна: издание Виленского генерал-губернаторского управления, 1904. — [2], II, X, 466 с., [1] л. карты. — С. 157.
  5. Гольдштейн, С. Польско-литовские древности: Лекции, читанные в Императорском Археологическом институте. — Санкт-Петербург: Тип. П. П. Сойкина, 1913. — [4], 229 с. — С. 137.
  6. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 6: Новая зямля; Сымон-музыка / [рэдактар Ю. Пшыркоў; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі М. Мушынскага]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 538, [1] с., [6] л. іл. — С. 27.
  7. Караткевіч, У. Званы ў прадоннях азёр // Маладосць. — 1969. — № 12. — С. 91.
  8. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 8: Рыбакова хата; Суд у лесе; Адплата: [паэмы / рэдактар В. Барысенка; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Л. Гусевай і У. Ларчанкі]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1963. — 441, [2] с., [7] л. іл. — С. 20.
  9. Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім: раман: [у 2 кн.] / Уладзімір Караткевіч; мастак А. Кашкурэвіч. [Кн. 2: Сякера пры дрэве]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 382, [1] с. — С. 83.
  10. Адамчык, В. Хата // Маладосць. — 1969. — № 3. — С. 23.
  11. Анталогія беларускага апавядання: У 2 т. / Рэдкал.: М. Лынькоў і інш.; Прадм. А. Адамовіча. Т. 1. / Уклад.: С. Александровіч, Я. Скрыган. — Мн.: Беларусь, 1966. — 475 с. — С. 224.
  • Скурат, К. У. Даўнія беларускія меры: (лексічны аналіз) / К. У. Скурат; [рэд.: М. А. Жыдовіч, А. І. Жураўскі]; АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1974. — 190, [1] с. — С. 15—17.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Цаля
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?