For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Фінансавая піраміда.

Фінансавая піраміда

Піраміда схематычна. Для забеспячэння прыбытку 12-га ўзроўню не хопіць усяго насельніцтва планеты Зямля.

Фінансавая піраміда — сітуацыя, калі ў сувязі з прыцягненнем грашовых сродкаў ад інвестараў у які-небудзь інвестыцыйны праект, калі даходнасць праекта аказваецца меней за стаўку прыцягнення інвестыцый, і тады частка выплат па ўкладах інвестараў праводзіцца не з выручкі (прыбытку) праекта, а са сродкаў новых інвестараў. Вынікам такой сітуацыі з’яўляецца банкруцтва праекта і страты для астатніх інвестараў.

Першую ў гісторыі фінансавую піраміду стварыў Джон Ло, які нарадзіўся ў 1671 годзе ў сталіцы Шатландыі — Эдынбургу. Ён змог пабудаваць фінансавую піраміду, якая разарыла Францыю ў 1720 годзе (Місісіпская кампанія).

Упершыню «піраміда» ў ЗША была створана ў 1919 годзе Чарльзам Понці, эмігрантам з Італіі.

Расійскія прыклады

[правіць | правіць зыходнік]

Больш за ўсё вядомыя МММ і дэфолт 1998 года. Першую з гэтых фінансавых пірамід збудаваў Сяргей Маўродзі, другую сама дзяржава, выпускаючы на рынак ДКА (:ru:ГКО) — дзяржаўныя кароткатэрміновыя абавязкі. Расія ў жніўні 1998 года больш не змагла выплачваць па мінулых ДКА і вымушана была аб’явіць дэфолт, г. зн. спыніць выплачваць сродкі.

Беларускія прыклады

[правіць | правіць зыходнік]

У 1993–1996 гадах ў Беларусі таксама з’явіліся будаўнікі фінансавых пірамід. Глебай да гэтага была вялікая гіперінфляцыя. Сярод беларускіх «пірамід» вызначыліся «Мыза», «Новая генерацыя», «Техінпром», «Белінкомтраст» [1]. Але самай нашумеўшай «пірамідай» стала крымінальная справа Сэкай[2]. Заснавальнік «Сэкай» Валерый Буяк з цэнтра баявых мастацтваў «Сэкай» 1988 года паволі перайшоў да бізнесу, стварэння сістэмы фірмаў «Сэкай» і закончыў крымінальнай справай у 1996 годзе і 10-цю гадамі турмы.

Часта ў вачах шэраговага абывацеля «фінансавая піраміда» і «махлярства» — сінонімы. Але фактычна гэта не адно і тое ж. Пачынаючы доўгатэрміновы праект, яго ініцыятар можа памыліцца ў сваіх разліках, і тады фінансавая піраміда — гэта простае наступства памылкі ў бізнесе. Намерваючыся скарэктаваць такую памылку і працягнуць жыццё праекта, яго гаспадар прымае дадатковае крэдытаванне праекта ў разліку на папраўку спраў у будучыні. Але, фактычна, большая частка сабраных сродкаў ідзе на выплаты па абавязках праекта перад ранейшымі інвестарамі.

Зноскі

  1. «Беларуская ніва» 11.06.1997 г. «Деятельность финансовых пирамид в Беларуси остановлена»
  2. БДГ. Для служебного пользования., № 12 от 03/01/2003(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Фінансавая піраміда
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?