For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Усходне-Еўрапейская платформа.

Усходне-Еўрапейская платформа

Усходне-Еўрапейская платформа, Руская платформа — старажытная (дарыфейская) глыба кантынентальнай зямной кары (кратон), якая складае ядро Еўрапейскага мацерыка.

Уваходзіць у склад Еўразіяцкай літасфернай пліты. Тэктанатып старажытных платформ. Мае форму няправільнага пяцівугольніка плошчай каля 6 млн км². Абмежавана насовамі і покрывамі складкавых збудаванняў: байкалід (рыфейскі Ціман), каледанід (Скандынавія, Польшча і Украіна — лінія Тэйсера—Торнквіста), герцынід (Урал, Перадкаўказзе, Прычарнамор’е), альпід (Карпаты). Некаторыя даследчыкі ўключаюць у склад платформы Баранцаваморска-Пячорскую пліту. Фундамент платформы складзены з крышталічных моцна метамарфізаваных, змятых у складкі і магматычных парод архею — ніжняга пратэразою. У фундаменце адны даследчыкі вылучаюць 3 сегменты паводле ўзросту горных парод: на паўночным захадзе — Фенаскандыя (у асн. раннепратэразойскі), на паўднёвым захадзе — Сарматыя і ўсходзе — Волга-Уралія (пераважна архейскі); іншыя вылучаюць 3 сегменты паводле рэчыўнага складу: заходні і ўсходні сегменты (пераважна складзеныя з гранулітавых комплексаў) і цэнтральны (амфібалітава-гнейсавы).[1]

На паўночным захадзе і поўдні платформы фундамент выходзіць на паверхню Зямлі і ўтварае Балтыйскі шчыт і Украінскі шчыт. Астатняя частка перакрыта платформавым чахлом Рускай пліты, на крайнім паўднёвым захадзе — Валына-Падольскай пліты. На захадзе Рускай пліты ў скляпенневых частках Беларускай антэклізы і Варонежскай антэклізы фундамент залягае каля паверхні Зямлі, часам утварае агаленні. На ўсходзе пліты найбольш буйная Волга-Уральская антэкліза. Цэнтральную частку Рускай пліты займае Маскоўская сінекліза, якая на паўночным усходзе пераходзіць у Мезенскую. На ўсходняй ускраіне пліты Камска-Бельскі перыкратонны прагін, на заходняй — Балтыйска-Прыднястроўская зона перыкратонных прагінаў, у складзе якой Балтыйская сінекліза, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна. На паўднёвым усходзе платформы Прыкаспійская ўпадзіна (найбольш глыбокая). Паміж антэклізамі шэраг позніх (палеазойскіх) аўлакагенаў: Прыпяцка-Данецкі, Вяцкі, Дона-Мядзведзіцкі. У мезазоі і раннім кайназоі над Прыпяцка-Данецкім аўлакагенам утварылася Прыпяцка-Дняпроўская сінекліза. Перад горнымі збудаваннямі Урала і Карпат утварыліся Перадуральскі і Перадкарпацкі краявыя прагіны. Праз усходнюю частку Балтыйскага шчыта, Латвійскую і Палескую седлавіны Беларускую антэклізу праходзіць Балтыйска-Украінская зона прыўзнятага залягання фундамента (галоўная субмерыдыянальная тэктанічная вось платформы).

Платформавы чахол магутнасцю да 5-6 км, часам да 10-20 км складзены з асадкавых адкладаў, радзей эфузіўных утварэнняў рыфею — фанеразою. Чахол падзяляюць на структурныя мегакомплексы:[2]

  • квазіплатформавы (гоцкі і дальсландскі комплексы ніжняга — сярэдняга рыфею; асадкава-эфузіўны),
  • катаплатформавы (ніжнебайкальскі комплекс верхняга рыфею — ніжняга венду; эфузіўна-асадкавы),
  • ортаплатформавы (верхнебайкальскі, каледонскі, герцынскі, кімерыйска-альпійскі комплексы верхняга венду — антралагену асадкавы, часткова эфузіўны).

3 пародамі фундамента звязаны радовішчы жалезнай руды (Крыварожскі жалеэарудны басейн, Курская магнітная анамалія і інш.), руд нікелю, медзі, тытану; слюды, пегматыты, паклады апатытаў і інш. У асадкавым чахле паклады гаручых газаў і нафты (Волга-Уральскі нафтагазаносны басейн і інш.), каменнай і калійных солей (Прыпяцкі саляносны басейн і інш.). выкапнёвых вуглёў (Данецкі вугальны басейн і інш.), фасфарытаў, баксітаў, будаўнічай сыравіны, прэсных і мінеральных вод і інш.

Зноскі

  1. Р. Гарэцкі, 2003.
  2. Р. Гарэцкі, 2003.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Усходне-Еўрапейская платформа
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?