Ураўненне Дзірака
Квантавая механіка | ||||||||||||||||||
Прынцып нявызначанасці Гейзенберга | ||||||||||||||||||
Уводзіны Матэматычныя асновы
| ||||||||||||||||||
Ураўне́нне Дзіра́ка — квантава-механічнае рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне руху для свабодных элементарных часціц са спінам 1/2.
Уведзена Полем Дзіракам (1928) для апісання 1-й элементарнай часціцы — электрона, які падпарадкоўваецца адначасова законам квантавай механікі і спецыяльнай тэорыі адноснасці.
На аснове ўраўнення Дзірака прадказана 13-я антычасціца — пазітрон і дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне спіна. Ураўненне Дзірака дало пачатак агульнай тэорыі рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў 1-га парадку ва ўніверсальнай матрычнай форме (гл. метад праектыўных аператараў).
Выкарыстоўваецца для апісання лептонаў і кваркаў як першасных крыніц узаемадзеяння элементарных часціц.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзірака ўраўненне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 117.
- Федоров Ф. И. Группа Лоренца. М., 1979.
- Богуш А. А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. Мн., 1987.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.