For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Уладзімір Шыманец.

Уладзімір Шыманец

Уладзімір Шыманец
міністр фінансаў БНР[d]
 — 1950-я
Папярэднік Васіль Іванавіч Захарка

Нараджэнне 2 (15) мая 1911[1]
Смерць 27 жніўня 1977(1977-08-27) (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Аляксандр
Жонка Эвеліна Шыманец
Дзеці Івонка Сурвіла і Лявон Шыманец
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Аляксандравіч Шыманец (2 (15) мая 1911 — 27 жніўня 1977) — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНР[2].

Метрычны запіс пра нараджэнне і хрышчэнне Уладзіміра Шыманца ў рыжскай Пакроўскай царкве

Нарадзіўся 2 (15) мая 1911 года ў Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька Аляксандр Васільевіч, што паходзіў з вёскі Засулле на Стаўпеччыне. Маці — Вольга Ігнацьеўна. Ахрышчаны 22 мая (4 чэрвеня) года ў рыжскай Пакроўскай царкве. Хроснымі бацькамі былі селянін Засульскай воласці Міхаіл Ільіч Сацінскі і жонка селяніна Ліксенскай воласці Эмілія Канстанцінаўна Сініца[3].

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. сям’я была эвакуяваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 годзе ўдалося вярнуцца на радзіму ў Засулле. Уладзімір Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія класы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.

У 1932 годзе скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэнні школы цягам году не мог знайсці працы і жыў з бацькамі, толькі пазней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 годзе ажаніўся. У 1938 годзе польскія ўлады перавялі яго ў Брэст.

У 1939 годзе здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намеснікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 г. Асуджаны 22 лютага 1941 г. «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлагераў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.

З лета 1944 года разам з сям’ёй на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капенгагене, дзе арганізаваў Згуртаванне беларусаў Даніі. У 1948 годзе з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам з сям’ёй пераехаць у Францыю. З 1952 года жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасці ўрада БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў). Праз усё жыццё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНР[4]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Сартрувілі, Версалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выставак яго працаў былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай перыёдыцы пра творчасць беларускіх мастакоў на эміграцыі.

Памёр 27 жніўня 1977 года ў Сартрувілі.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Рэабілітаваны 7 верасня 1989 г. Пракуратурай Брэсцкай вобласці (архіўная справа: УКГБ Брэсцкай вобласці 10013-с).
  • Біяграфія Уладзіміра Шыманца была надрукаваная ў газеце «Беларус» № 241 за 1977 год

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Уладзімір Шыманец
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?