For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч.

Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч

Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 лістапада 1884(1884-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1957(1957-01-04) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Мікала́евіч Кудрэ́віч (13 (25) лістапада 1884, Чавусы4 студзеня 1957) — беларускі жывапісец-пейзажыст. Бацька мастака Раісы Кудрэвіч.

Нарадзіўся ў сям’і начальніка паштовага аддзялення. У двухлетнем узросце застаўся сіратою, выхоўваўся ў чужой сям’і. У 1898 годзе скончыў вучобу ў царкоўна-прыходскай школе і паступіў у чатырохкласнае павятовае вучылішча, дзе настаўнік малявання звярнуў увагу на мастацкія здольнасці вучня. З надзеяй паступіць у Строганаўскае мастацка-прамысловае вучылішча[ru] юнак паехаў у Маскву, але марна: на казённы кошт яго не прынялі, а магчымасцей для атрымання матэрыяльных сродкаў ён не меў. У 1902 годзе пайшоў на службу па месцу працы свайго памерлага айца, у Чавускую паштова-тэлеграфную кантору, і амаль адразу быў пераведзены ў Гомель на пасаду тэлеграфіста Лібава-Роменскай чыгункі.

У 1903—1906 гадах Кудрэвіч вучыўся ў мастацкім вучылішчы горада Лібавы ў майстэрні іканапісца С. П. Васільева. Падчас вучобы ў Лібаве ў Кудрэвіча выявіўся акцёрскі талент. З 1907 года ён іграў на сцэне, выконваў пераважна камедыйныя ролі.

У 1915 годзе Кудрэвіч пераехаў ў Мінск. Пасля кастрычніка 1917 ён працаваў загадчыкам клуба Заходняй чыгункі, адначасова кіраваў мастацкай студыяй, выступаў на сцэне клуба ў якасці акцёра, выконваў абавязкі рэжысёра і дэкаратара спектакляў. У 1920-х гадах займаўся педагагічнай дзейнасцю, актыўна ўдзельнічаў у мастацкім жыцці краіны, працаваў над новымі карцінамі.

У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

У 1941—1944 гадах жыў у эвакуацыі. Спачатку ў вёсцы Мартынаўка Арэнбургскай вобласці, а з 1943 года ў горадзе Кемерава, дзе ўначаліў аддзяленне Саюза савецкіх мастакоў.

З 1944 года жыў і працаваў у Мінску.

Член праўлення Саюза савецкіх мастакоў БССР (1944—1948).

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: два ордэна «Знак Пашаны» (1944), (1949), медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945).

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1944).

Асноўныя працы: «Стары Мінск» (1921), «Млын» (1925), «Беларуская вёска» (1925), «Паглыбленне Арэсы» (1934), «Экскаватар на асушцы» (1938—1939), «БелДРЭС»(1940), «Па дарогах вайны» (1945—1946), «На рацэ Сож» (1945), «На Дняпры» (1947), «Глыбокае змярканне» (1947), «Свіслач. Ждановічы» (1951).

З 1909 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках.[1]

«Раніца вясны», 1924

Зноскі

  1. Мастацтва (архітэктура, жывапіс, скульптура, графіка) Чавускага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 лютага 2012.
  • Лейтман Ф. У. М. Кудрэвіч. — Мн., 1958.
  • Бяспалы А. А. Пясняр беларускага пейзажу // Выяўленчае мастацтва Беларусі. — Мн., 1981.
  • Фатыхава Г. З раніцы-настрой і працавітасць // Мастацтва. 1995. № 11
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 559. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі :У 5-ці т. Т.3. — Мн., 1986. — С. 149—150.
  • Кудрэ́віч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 407. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?