For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Турнэ.

Турнэ

Турнэ
фр.: Tournai
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Моўная супольнасць
Правінцыя
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
Плошча
  • 213,75 км² (2005)
Вышыня цэнтра
24 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 69 554 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+32 069
Паштовыя індэксы
7500—7548
Афіцыйны сайт
tournai.be (фр.)(гал.)(англ.)(ням.)
Турнэ на карце Бельгіі
Турнэ (Бельгія)
Турнэ

Турнэ́ (фр.: Tournai), Дорнік (нідэрл.: Doornik, пікард.: Tornai) — горад на захадзе Бельгіі, у правінцыі Эно. Насельніцтва каля 70,0 тыс. чал. (2015). Размешчаны на р. Шэльда, каля граніцы з Францыяй. Транспартны вузел. Рачны порт. Франкамоўны Турнэ ўваходзіць у склад франка-бельгійскай агламерацыі Вялікі Ліль.

Раманская царква Сен-Брыс, у якой была знойдзена грабніца Хільдэрыка.

Вядомы з рымскіх часоў як Турыс-Нервіёрум (лац.: Turris Nerviorum), ці Тарнак (лац.: Tornacum). У першай палове V ст. заваяваны салічнымі франкамі, адна з рэзідэнцый Меравінгаў[2]. Каля 466 г. тут нарадзіўся Хлодвіг I. Грабніца яго бацькі Хільдэрыка была выпадкова адкрыта ў адной з цэркваў у 1653 г.

З пачатку VI ст. цэнтр біскупства. У сярэдзіне IXXII стст. пад уладай графаў Фландрыі, затым у складзе французскага каралеўскага дамена. Атрымаў гарадскую хартыю ад Філіпа II Аўгуста. У 15131518 гадах захоплены англійскім каралём Генрыхам VIII, у 1521 годзе — імператарам Карлам V і ўключаны ў склад Нідэрландаў.

З 1543 года ў Турнэ пачаў распаўсюджвацца кальвінізм, і у час Нідэрландскай рэвалюцыі гараджане цвёрда трымалі бок паўстанцаў. Калі княгіня Крысціна дэ Лялен зачынілася ў горадзе ад іспанцаў, ён быў абложаны і ўзяты сіламі Алесандра Фарнезэ. Французы не раз прадпрымалі спробы вярнуць сабе Турнэ. У 1667 г. Людовік XIV заняў горад і даручыў Вабану ўмацаваць яго на выпадак аблогі.

Паводле ўмоў Утрэхцкага міру 1713 года перайшоў да аўстрыйскіх Габсбургаў. Турнэ зноў быў заняты французамі з 1745 па 1748 і з 1794 па 1814 гг. Пазней у складзе Нідэрландскага каралеўства 1815—1830, затым у незалежным дзяржаве Бельгія[2].

Акадэмія прыгожых мастацтваў  (фр.)

Акадэмія прыгожых мастацтваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  (фр.) (1756). Вышэйшая школа мастацтваў (1878)[2].

Музей прыгожых мастацтваў

Некалькі музеяў (у т.л. прыгожых мастацтваў  (фр.), археалагічны  (фр.), лялечнага мастацтва, габелена  (фр.)). Міжнародны фальклорны фестываль і інш[2].

Важны цэнтр турызму. Лёгкая (у т.л. тэкстыльная), харчовая, паліграфічная прамысловасць, металаапрацоўка, выпуск будматэрыялаў[2].

Бефруа
Пон-дэ-Тру

Стары горад, акружаны рэшткамі сцен (13 ст., 1667, 1814; з 1860 заменены кольцам бульвараў), размешчаны на берагах Шэльды, злучаных мастамі, у т.л. Пон-дэ-Тру  (фр.) (12811329, адноўлены ў 19471948)[2].

Асноўныя помнікі захаваліся на левым беразе, у т.л. раманска-гатычны кафедральны сабор Нотр-Дам (11101223; гатычныя хоры, 12431255, і порцік канца XIII стагоддзя; сабор уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны) з пяццю вежамі трансепта, скульптурай парталаў, фрэскамі (усё XIIXIII стст.), вітражамі (кан. 15 ст., 19 ст.), рэнесансным амбонам (15681575, К. Флорыс) і рэлікварыямі[2].

На плошчы Гранд-плас  (фр.) — найстарэйшая ў Бельгіі гарадская вежа бефруа  (фр.) (11871188, перабудавана каля 1294, 13921394; разам з іншымі званіцамі Бельгіі і Францыі ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны), Суконныя рады  (фр.) (16101616, арх. К. Рат, адноўлены ў 1884), царква Сен-Кентэн  (фр.) (канец 12 — пачатак 13 стст., хоры — 13-15 стст.).

Таксама захаваліся: падмуркі і фрагменты сцен антычных пабудоў 1-4 стст., былое бенедыкцінскае абацтва Сен-Мартэн  (фр.) (11 ст., зачынена ў 1797; крыпта 12 ст.; будынак — 1763, цяпер Ратуша), цэрквы Сен-Брыс (12 ст.; хоры — 13-15 стст.; заходняя вежа — 1482), Сен-Пія  (фр.) (12 ст., хоры перабудаваныя каля 1370), Сен-Жак  (фр.) (12-13 стст.; хоры — 1368), Сен-Нікала (канец 12 — пачатак 13 стст.; вежа — каля 1366), Сент-Мары-Мадлен (13-14 стст.), званіца царквы Сент-Маргерыт  (фр.) (13 ст.), вежа англійскага караля Генрыха VIII (15151518), дамы з другой паловы 12 ст.

Сярод пабудоў 17-20 стст.: калегіум езуітаў  (фр.) (цяпер семінарыя; 17 ст.), шпіталь Нотр-Дам (1758), чыгуначны вакзал  (фр.) (18741879), Музей вытанчаных мастацтваў (19121928, арх. В. Орта)[2].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wettelijke Bevolking per gemeente op 1 januari 2018Statbel. Праверана 9 сакавіка 2019.
  2. а б в г д е ё ж Турне // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Турнэ
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?