Транята
Транята | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міндоўг | ||||||
Пераемнік | Войшалк | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1210 |
||||||
Смерць | 1264 | ||||||
Бацька | Эрдзівіл | ||||||
Маці | маці Траняты[d] | ||||||
Дзеці | Елісей Лаўрышаўскі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Транята (~1210 — 1264) — князь жамойцкі (?-1264), вялікі князь літоўскі (1263-1264).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пазнейшых крыніц Транята быў пляменнікам Міндоўга — сынам яго сястры і жамойцкага князя Эрдзівіла. Упершыню згадваецца пад 1260—1261 гадамі ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы, калі пад яго кіраўніцтвам Жамойць скінула ўладу немцаў, якім гэтыя землі перадаў Міндоўг. Пасля паўстання Транята прапанаваў Міндоўгу вярхоўную ўладу над Жамойцю, але з умовай, каб апошні адмовіўся ад хрышчэння і ўзначаліў барацьбу супраць немцаў. Міндоўг пагадзіўся, але Транята не жадаў страты сваёй ўлады і ў 1263 быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга, пасля чаго заняў вялікакняскі сталец. Полацкі князь Таўцівіл лічыў свае правы на сталец больш важкімі і хацеў забіць Траняту, але праз здраду аднаго з полацкіх баяр сам быў забіты. Праз кароткі час Транята быў забіты змоўшчыкамі — колішнімі слугамі Міндоўга.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Транята // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 518.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.