Вылучаюць два падвіды: тарпан стэпавы і тарпан лясны. Вышыня ў карку стэпавага тарпана да 137 см, лясны быў драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя.
Тарпанаў працяглы час разглядалі або як прамых нашчадкаў дзікіх коней плейстацэнавай эпохі ў Еўропе або як непасрэдных продкаў сучасных свойскіх коней. Даследаванне генетыкаў, апублікаванае ў 2021 годзе[1], выявіла, што тарпаны былі вынікам змяшання еўрапейскіх дзікіх коней са свойскімі коньмі Ямнай культуры.
Былі пашыраны ў Еўропе і заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны — на пачатку XIX ст.
У 1930-я гады ў Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем тарпана ляснога. Пасля вайны тарпанападобныя коні трапілі ў Германію, затым вярнуліся ў Польшчу. У 1962 і 1968 гадах з Польшчы на Беларусь завезена пяць асобін у Белавежскую пушчу. З'явіліся папуляцыі ў Нідэрландах, Румыніі, Латвіі. Дзікіх коней з Нідэрландаў у 2019 годзе завезлі ў Налібоцкую пушчу, дзе атрымаўся статак са 151 галоў[2], які затым павялічыўся.
Тарпа́н, европейская дикая лошадь // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 280. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
This browser is not supported by Wikiwand :( Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience. Please download and use one of the following browsers:
Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.
X
Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?
Oh no, there's been an error
Please help us solve this error by emailing us at support@wikiwand.com
Let us know what you've done that caused this error, what browser you're using, and whether you have any special extensions/add-ons installed.
Thank you!