Танкадром
Танкадро́м[1] (ад «танк» і грэч. drómos — бег, месца для бегу) — участак мясцовасці, абсталяваны для навучання ваджэнню танкаў і іншых баявых машын.
Танкадромы ствараюцца ў мясцовасці з разнастайным рэльефам, наяўнасцю водных перашкод, воддаль ад населеных пунктаў, шасэйных дарог, чыгунак, ліній электраперадачы і ліній сувязі. Абсталёўваюцца маршруты руху, камандныя пункты, сродкі назірання і сувязі з экіпажамі машын, месцы і класы для вывучэння асноў і правілаў руху, трэніроўкі ваджэнню на трэнажорах, пляцоўкі і месцы для адпрацоўкі нарматываў падрыхтоўкі.
Межы танкадрома, маршруты руху, небяспечныя ўчасткі пазначаюцца спецыяльнымі паказальнікамі і знакамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Папоў С. В. Танкадро́м // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Танкодро́м // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 902. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
- Танкодро́м // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 396. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1. (руск.)
- Танкодро́м // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 267. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Танкодром (руск.) // Сайт Міністэрства абароны РФ
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.