For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі.

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі

Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі
польск.: Stefan Zygmunt Święcicki
руск.: Сигизмунд Карлович Свенцицкий
Дата нараджэння 8 (20) кастрычніка 1836
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (21) мая 1910 (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Марыя Аляксандраўна Міцкевіч[d]
Род дзейнасці урач, хірург, дэрматолаг, эпідэміёлаг, тэрапеўт, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1864)
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сігізму́нд (Зы́гмунт) Ка́рлавіч Свянці́цкі (польск.: Zygmunt Święcicki; 20 кастрычніка 1836, Красцінава, цяпер Брэсцкая вобласць — 21 траўня 1910, Мінск) — беларускі лекар, адзін з заснавальнікаў унутрыполасцевай хірургіі на Беларусі[1]. Доктар медыцыны (1864). Малодшы брат медыка Мечыслава Свянціцкага.

Нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціца[2]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пінскім дваранскім вучылішчы і Мінскай гімназіі, якую скончыў са срэбным медалём[2]. Яшчэ не дасягнуўшы 16 гадоў паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але праз актыўны удзел у студэнцкім руху прыцягнуў да сябе ўвагу царскага ахоўнага аддзялення і быў вымушаны кінуць вучобу, пайсці на вайсковую службу і вярнуцца на радзіму[1][2].

Паводле парады старэйшага брата працягнуў вучыцца ў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, якую скончыў у 1861 годзе з залатым медалём. Імя Свянціцкага як найлепшага выпускніка было занесена на мармуровую дошку канферэнц-залы акадэміі, а сам ён быў пакінуты для падрыхтоўкі да навуковай і педагагічнай дзейнасці. Праз тры гады Сігізмунд Свянціцкі абараніў доктарскую дысертацыю, але перспектывы будучай навуковай кар’еры ўскладніліся сацыяльным напружаннем пасля паўстання 1863—1864 гадоў, праз што назаўсёды пакінуў сцены Акадэміі[2].

З 1870 года прызначаны старшым лекарам вайсковага шпіталя ў Мінску[1][2].

11 снежня 1879 года ў Мінску паводле ініцыятывы доктара медыцыны Сігізмунда Карлавіча Свянціцкага Мінскае таварыства ўрачоў на свае сродкі адкрыла бясплатную «лякарню для прыходных бедных хворых» — першую мінскую «паліклініку»[2]. Узначальваў лякарню Сігізмунд Свянціцкі, а яго памочнікам быў Іван Стржалка. Прыём вялі каля пятнаццаці ўрачоў і дзесяці фельчараў[2]. Гэта ўстанова была закрыта праз недахоп фінансавання ў 1881 годзе[3].

Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску[2].

Прыватнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]
Магіла Сігізмунда Свянціцкага і Марыі Свянціцкай з Міцкевічаў на Кальварыйскіх могілках у Мінску

У 1860 годзе пазнаёміўся з дзевятнаццацігадовай Элізай Ажэшка, у часе студэнцкіх канікул. Эліза была ўжо замужняй жанчынай, але шлюб быў нешчаслівым. Сігізмунд, які ведаў сем моў, і Эліза, якая ведала чатыры, адчулі прыязнь адзін да аднаго, але ў хуткім часе сяброўства перарвалася доўгай навуковай камандзіроўкай Сігізмунда Свянціцкага ў Берлін і Вену. У часе разлукі Эліза Ажэшка прыняла актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года, у выніку чаго яе муж, хоць і не прымаў у паўстанні актыўнага ўдзелу, быў арыштаваны і сасланы ў Пермскую губерню, а яго маёнтак канфіскаваны[2].

Сама Эліза пераехала ў раскіданы бацькоўскі маёнтак Мількаўшчына на Гарадзеншчыне. У гэты цяжкі перыяд жыцця Сігізмунд адшукаў яе. Адзінай перашкодай для іх шлюбу заставалася замужжа Элізы. Яна пачала шлюбаразводны працэс, які запатрабаваў ўмяшання кансісторыі і зацягнуўся на некалькі гадоў. Муж Элізы ў гэты час вярнуўся з ссылкі і жыў у Варшаве, зарабляючы ўрокамі музыкі. У гэты час нешта здарылася паміж закаханымі, і шлюб не адбыўся[2].

Эліза Ажэшка ніколі не апавядала і не пісала пра адносіны са Свянціцкім, але існуе меркаванне, што ён з’яўляецца прататыпам галоўнага героя ў яе рамане «Апошняе каханне». Эліза Ажэшка і Сігізмунд Свянціцкі памерлі ў адзін год і адзін месяц з розніцай у тры дні. 22 мая 1910 года віленская газета «Kurier Litewski» змясціла на сваёй першай старонцы два некралогі. Адзін з іх паведамляў аб смерці Элізы Ажэшка, якая наступіла 18 мая 1910 года, другі — пра смерць Сігізмунда Свянціцкага, якая наступіла 21 мая таго ж года[2].

Жонкай Свянціцкага стала пляменніца Адама Міцкевіча Марыя Аляксандраўна Міцкевіч[2].

Дом Свянціцкага ў Мінску

На вуліцы Леніна ў Мінску захаваўся дом № 13, які належаў Сігізмунду Свянціцкаму (узведзены ў пачатку ХХ ст. архітэктарам Генрыхам Гаем у стылі мадэрн), цяпер гэта гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па пытаннях хірургіі. Дысертацыя — «Анатамічныя вышукі пра цягліцу, што сціскае мочаспускальны канал у мужчын» (1864). У 1874 годзе упершыню правёў аперацыю на плечавым суставе з прыдуманым ім «ушчамлявальным прыборам».

Акрамя хірургіі, ён займаўся пытаннямі эпідэміялогіі, тэрапіі, дэрматалогіі, курорталогіі, арганізацыі аховы здароўя, жыва адгукаўся на розныя вострыя сацыяльныя і медыцынскія праблемы[1]. У першы год свайго знаходжання ў Мінску прааналізаваў распаўсюджванне халеры ў горадзе, зразумеў, што немалаважную ролю ў гэтым адыгрываюць рэкі Свіслач і Няміга. Ён таксама заўважыў неўспрымальнасць некаторых асоб да захворвання, засяродзіў увагу на з’яве імунітэту, папярэдзіўшы тым самым з’яўленне імуналогіі[1].

23 лютага 1884 года Сігізмунд Свянціцкі далажыў Таварыству мінскіх урачоў аб паспяхова праведзенай (у снежні 1883) разам з Іванам Стржалкам аперацыі ліквідацыі пузырна-похвавага свіршча, які з’явіўся пасля працяглых і цяжкіх трэціх родаў[4].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сябра Таварыства мінскіх ўрачоў (у 1873–1879 і ў 1883–1885 гадах яго прэзідэнт). У Мінску ў 1884 годзе паводле яго ініцыятывы арганізавана санітарная камісія змагання з халерай[1][5][6].

Зноскі

  1. а б в г д е ё 20 кастрычніка 2016 года — 180 гадоў з дня нараджэння Сігізмунда Карлавіча Свянціцкага (1836—1910), урача, які ўнёс значны ўклад у станаўленне беларускай медыцыны, грамадскага дзеяча
  2. а б в г д е ё ж з і к л Свенцицкий Сигизмунд Карлович(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Медицина в эпоху позднего феодализма (конец XVIII в. — первая половина XIX в.) (руск.)
  4. И. К. Стржалко(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Молчанов А. П. К истории научных медицинских обществ в Белоруссии // Научные медицинские сообщества БССР. — Мн.: Минский госмединститут, 1981.
  6. Крючок Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии. — Мн.: Беларусь, 1976. — 264 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?