For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сяргей Пятровіч Сахараў.

Сяргей Пятровіч Сахараў

Сяргей Пятровіч Сахараў
Дата нараджэння 29 верасня 1880(1880-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1954(1954-04-22) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава
Род дзейнасці фалькларыст, этнолаг, этнограф
Навуковая сфера Фалькларыстыка, этнаграфія, гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як Даследчык народнай культуры беларусаў Латгаліі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Пятровіч Сахараў (29 верасня 1880, Полацк — 22 красавіка 1954, Рыга; Псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С. С.;) — беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог.

Сяргей Сахараў і Вольга Нікановіч у дзень шлюбу. Люцын, 1905
Сяргей і Вольга Сахаравы. Тарту, 1911

Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка. Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Да 1906 настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне.

У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Люцинская легенда о старом замке»[1].

У 1907—1911 вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта[1], тэма дысертацыі: «О Предсоборном присутствии», выдадзена ў 2-х тамах у Юр’еве ў 1910 і 1915; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце.

З 1911 выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце[1]; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішч 3-га раёна ў Юр’еве.

У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З 27 лістапада 1917 да 1 верасня 1922 — дырэктар Люцынскай гарадской (рускай) гімназіі. З 1921 года старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 года жыў у Рызе, з 18 кастрычніка 1921 да 21 студзеня 1925 года — кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі[1]. Пасля ліквідацыі ў 1925 годзе беларускага аддзела — дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі[1].

У 1932 годзе гімназія ліквідавана, Сяргей Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. У 1935—1938 гадах зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследаванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 годзе вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах. З 1 кастрычніка 1940 да сярэдзіны снежня 1941 года працаваў у вячэрняй беларускай школе ў Рызе. У 1942—1944 гадах узначальваў беларускія гімназіі ў Індры і Зілупэ.

Арыштаваны 9 ліпеня 1945 года. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і іншым. Асуджаны да 5 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 годзе без права пражывання ў Рызе.

Магіла Сяргея Сахарава і яго ўнука ў Рызе

Памёр і пахаваны ў Рызе[2] на Іванаўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, прыказкі, дзіцячы фальклор[1].

Сяргей Сахараў быў таксама даследчыкам беларускай дуды. Захаваліся фотаздымкі даследчыка з дудой, а таксама рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.

Сяргей і Вольга Сахаравы з дочкамі Ірынай і Галінай. 1930
С. П. Сахараў з беларускай дудой. (1938) г.

У шлюбе з Вольгай Нікановіч меў дачок Ірыну і Галіну.

  • Витебские торжества 26-27 октября 1911 г. по случаю закладки памятника героям Отечественной войны 1812 года и открытия Витебского отделения Московского археологического института // Полоцко-Витебская старина. Вып. 1, ч. 2. Витебск, 1911. С. 1-15.
  • Торжественное открытие и освящение памятника героям Отечественная войны в г. Витебске 6 декабря 1912 // Полоцко-Витебская старина. Вып. 2. Витебск, 1912. С. 359—367.
  • Константин Дмитриевич Ушинский: К 45-летию со дня смерти великого русского педагога. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 7 с.
  • Отчет по устройству Съезда начальных учителей и учительниц Юрьевского III района. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 8 с.
  • Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев: тип. К. Маттисена, 1917. — 27 с.
  • Краткая записка о существовании Люцинской гимназии за время с 1917 по 1921 г. по случаю первого выпуска учащихся. Лудза: тип. В. Суера, 1921. — 24 с.
  • Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935. — 48 с.
  • Беларускі календар на 1937 г. Daugavpils, 1936. — 64 с.
  • Рижские православные архипастыри за сто лет (1836—1936). Рига, 1937.
  • Полацкі князь Усяслаў — нацыянальны беларускі асілак. Вільня, 1939. — 16 с.
  • Православные церкви в Латгалии: (Историко-статистическое описание). Рига, 1939.
  • Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1 / С. П. Сахараў. Рига: Latijas baltkrievu biedribas izdevums, 1940. — 160 с.

Зноскі

  1. а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сяргей Пятровіч Сахараў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?