For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сяляне-слугі.

Сяляне-слугі

Сяляне-слугі — тэрмін у савецкай гістарыяграфіі, пад якім абазначалася катэгорыя насельніцтва у Вялікім Княстве Літоўскім у XVXVIII стст., асноўнай павіннасцю якіх было выкананне спецыяльных службаў — вайсковай і тых, якія патрабавалі большай кваліфікацыі, чым службы даннікаў, цяглых сялян і чыншавых сялян. Гістарычна гэтыя людзі маглі менавацца служэбнымі людзьмі[1]. Да служэбных людзей належалі вайсковыя людзі : панцырныя баяры і путныя баяры (слугі вайсковыя, лат. servitores expeditionarii) , выбранцы, і інш., адміністрацыйна-гаспадарчыя службовыя асобы (гіст. «чэлядзь дворная» — старцы, войты, цівуны, гуменнікі, падвойскія, дзесятнікі і інш.), прадстаўнікі дворных службаў (кухары, конюхі і інш.), прамыславікі (асочнікі, баброўнікі, рыбаловы, стральцы і інш.), вясковыя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калеснікі, кушняры і інш.). Служэбныя людзі былі ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях.

Да 1-й паловы XVI ст. яны часта жылі цэлымі вёскамі. Зыходзячы са спецыфічнасці павіннасцей, мелі больш высокі сацыяльны статус, чым цяглыя і чыншавыя сяляне. Гэта выяўлялася ў большай набліжанасці да пануючага класа — шляхты, у большых памерах штрафаў за злачынствы супраць служылага насельніцтва. Так, у Статуце ВКЛ 1588 вызначаны наступныя памеры галоўшчыны: за забойства панцырнага слугі — 60 коп грошаў, путнага слугі — 50 коп, цівуна, войта, бортніка — 40 коп, рамесніка, псяра — 30 коп, у той час як за цяглага чалавека — 25 коп грошаў (у 1638 памер галоўшчыны ўраўнаваны для ўсіх катэгорый сялян). Службовыя абавязкі некаторых катэгорый слуг (путных баяр, стральцоў, цівуноў і інш.) маглі выконваць шляхціцы. Служэбныя людзі мелі такое ж права пераходу, як і інш. сяляне, маглі быць як з людзей пахожых, так і з людзей непахожых. Пытанні пра змену іх становішча (замена аб’ёму павіннасцей, перавод у стан ці са стану сялян-слуг) канчаткова вырашаў уласнік уладання.

Павіннасці г.зв. сялян-слуг насілі комплексны характар, у іх уваходзіла асноўная служба і дадатковыя. Слугі, што выконвалі спецыяльную службу, поўнасцю ці часткова вызваляліся ад іншых сялянскіх павіннасцей. Пэўная служба спаганялася з вызначанага памеру зямельнага надзелу, калі сяляне-слугі мелі больш зямлі, то ў асноўным за лішак яны плацілі толькі чынш; калі ж зямельны надзел быў недастатковы, то прапарцыянальна змяншаўся аб’ём павіннасцей. Пасля валочнай памеры служба сялян-слуг стала спаганяцца з валок. У дзяржаўных уладаннях служба, выконваць якую патрабавался конна (путныя баяры, служкі, стральцы, асочнікі, войты), спаганялася з 2 валок, а іншыя службы — з 1 валокі; сяляне-слугі былі абавязаны несці толькі службу. У прыватных уладаннях сяляне часта сумяшчалі асноўную павіннасць з адработачнымі і натуральнымі. Яны карысталіся выганамі, снажацямі, борцямі, прыёмнымі землямі і інш. у асноўным на роўных умовах з іншымі сялянамі. Плацілі дзяржаўныя падаткі (сярэбшчыну, падымнае і інш.), адказвалі разам з іншымі сялянамі за эксплуатацыю аб’ектаў агульнага карыстання (грэбляў, мастоў і інш.). Агульнай тэндэнцыяй у павінасным становішчы сялян-слуг было імкненне ўласнікаў абысціся іх меншай колькасцю, а на існуючых накласці дадатковыя павіннасці ці зменшыць памер «вольнага» зямельнага надзелу (з якога ішла служба). У XVI—1-й палове XVII стст. гэта выяўлялася ў пераводзе непатрэбных сялян-слуг на чынш (асабліва рамеснікаў), а радзей на паншчыну. У гэты і наступны час сяляне-слугі ў большай меры захавалі свой стан у буйных уладаннях.

На працягу XVII—XVIII ст. значная частка былых вайсковых слуг прыватных уладанняў (баяры панцырныя і путныя) увайшлі ў склад зямян з абавязкам коннай вайсковай службы, або на ўмовах выплаты за зямлю грашовай паконьшчыны. Некаторыя захавалі назву «баяры» і трымалі землі на чыншу, а таксама вазілі лісты, давалі падводы і здавалі палавіны мёд на карысць двара, іншыя былі пераведзены на асаду, або звычайны чынш. Пэўная частка зямян і баяр да канца XVIII ст. увайшла ў мясцовае дробнашляхецкае асяроддзе, а іх нашчадкі ў часы Расійскай імперыі рабілі вывад шляхецтва.

З канца XVI ст. і асабліва ў 2-й палове XVII ст. характэрна змяншэнне «вольнага» зямельнага надзелу, а з пачаткам XVIII ст. сама служба сялян-слуг стала абцяжарвацца новымі павіннасцямі (пераважна адработачнымі). пры гэтым сяляне-слугі прыватных уладанняў захавалі на больш працяглы час «вольныя» надзелы, хоць іх колькасць і тут змяншалася. Для абароны свайго становішча сяляне-слугі выкарыстоўвалі скаргі на новаўвядзенні адміністрацыі ці арандатараў, дамагаліся надання ім пацвярджальных грамат пра іх павіннасці, адмаўляліся выконваць нетрадыцыйныя павіннасці. Такія сродкі барацьбы былі больш эфектыўнымі ў дзяржаўных уладаннях.

З далучэннем у канцы XVIII ст. беларускіх зямель да Расійскай імперыі сяляне-слугі перасталі лічыцца асобнай сацыяльнай групай, і ў афіцыйных дакументах іх адносілі да іншых разрадаў сялян (вольных, паўцяглых і інш.), хоць у інвентарах уладанняў яны згадваюцца. У 1-й палове XIX ст. рамеснікі, якія жылі з рамяства, плацілі чынш і ператварыліся ў чыншавых сялян; прамыславікі станавіліся цяглымі ці чыншавымі сялянамі, а іх функцыі мог выконваць любы падданы ўладаеея ці прышлы чалавек.

Зноскі

  1. Литов. Метр., кн. Запис. IX, л. 141—142
  • Доўнар, А. Сяляне-слугі / Аляксандр Доўнар // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; Навук. кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Т. 2: К—Я. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С.
  • Доўнар, А. Б. Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI — сярэдзіны XVIII ст. / А. Б. Доўнар; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Навук. рэд. П. А. Лойка. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — 193 с. — ISBN 978-985-08-0883-7.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сяляне-слугі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?