For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сымон Баранавых.

Сымон Баранавых

Сымон Баранавых
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Сымон Якаўлевіч Баранаў
Дата нараджэння 1 верасня 1900(1900-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1942(1942-11-10) (42 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымон Баранавых, сапр.: Сымон Якаўлевіч Баранаў (Баран) (1 верасня 1900, в. Рудкова, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1942) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года[1].

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925—1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» (з 1927) і БелАПП (з 1928). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з Я. Купалам.

Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арга­нізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькор. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 апублікаваў першае апавяданне «У млыне» (газета «Чырвоная змена»)[1]. Аповесць «Межы» (1932) — адзін з першых у беларускай літаратуры буйных твораў пра сацыялістычнай перабудове вёскі, карэнных змяненнях у побыце і псіхалогіі сялянства[1].

«Чужая зямля». 1930
  • Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты / Укладальнік, уступны артыкул і каментар Л.Савік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. ISBN 5-340-00111-3
  • Злосць: Апавяданні / С.Баранавых; [Мастак Г. Філіпоўскі]. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).
  • Чужая зямля : Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
  • Межы: Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
  • Чужая зямля: Аповесць / Вокладка Я.Ціхановіча. — Мн.: ЛІМ, 1932.
  • Межы: Аповесць. — Мн.: ЛІМ, 1932.
  • Новая дарога: Аповесць / Сымон Баранавых. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1936.
  • Пастка. — Мн.: ДВБ, 1935.
  • Пастка: Аповесць: Для сярэдняга узросту / Малюнкі Я.Харытоненка. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Рэдакцыя дзіцячай і юн. літаратуры, 1958.
  • Дзве аповесці / Іл. Гусейнава; Уступны артыкул М.Яроша. — Мн.: Беларусь, 1967.
  • Межи; Новая дорога: Повести / Перевод с белорусского Г.Попов; Послесловие М.Мушинского. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — (Библиотека белорусской повести).
  • Калі узыходзіла сонца: Раман / Уступны артыкул Я.Казекі. — Мн.: Белдзяржвыд, 1957.

Зноскі

  1. а б в Барановых Семён Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сымон Баранавых
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?