Сцяг Гродзенскай вобласці
Сцяг Гродзенскай вобласці | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 14 чэрвеня 2007 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Скідзеля — адзін з афіцыйных сімвалаў Гродзенскай вобласці. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Распрацоўка галоўных знакаў вобласці вялася камісіяй, якую ўзначальвала намеснік старшыні аблвыканкама М. М. Бірукова. Пасля разгляду некалькіх праектаў аўтарам герба і сцяга Гродзенскай вобласці стала рэгіянальны прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз дызайнераў» І. У. Процка. Прапанаваны ёй праект быў ухвалены сябрамі камісіі, прайшоў абавязковую геральдычную экспертызу і быў рэкамендаваны да зацвярджэння.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Гродзенскай вобласці ўяўляе сабой прамавугольнае чырвонае палотнішча з прапорцыямі бакоў 1:2. У цэнтры асабовага боку палотнішча размешчана выява герба вобласці без дубовых галінак і стужкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.