For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сульфіды.

Сульфіды

Сульфі́ды[1] (ад лац.: sulphur — сера) — клас хімічных злучэнняў, якія ўяўляюць сабой злучэнні металаў (а таксама шэрагу неметалаў В, Si, Р, As) з серай (S), дзе яна мае ступень акіслення −2. Могуць разглядацца як солі серавадароднай кіслаты H2S.

Сульфіды шчолачных металаў бясколерныя, добра растваральныя ў вадзе. Іх водныя растворы маюць шчолачную рэакцыю. Пры ўздзеянні разведзеных кіслот вылучаюць серавадарод.

Сульфіды шчолачназямельных металаў бясколерныя, у вадзе раствараюцца мала. На вільготным паветры вылучаюць серавадарод. Па астатніх уласцівасцях падобныя на сульфіды шчолачных металаў.

Сульфіды цяжкіх металаў амаль нерастваральныя ў вадзе. Амаль усе яны чорнага або чорна-бурага колеру (за выключэннем белага ZnS, ружаватага MnS, жоўтага CdS, памяранцава-чырвонага Sb2S3, жоўтага SnS2).


Сульфіды атрымоўваюць рознымі метадамі:

Fe + S = FeS

2CdO + 3S = 2CdS + SO2

TiO2 + CS2 = TiS2 + CO2

Na2SO4 + 4C = Na2S + 4CO

2Ga + 3H2S = Ga2S3 + 3H2

ZnCl2 + H2S = ZnS + 2HCl

Сульфіды выкарыстоўваюцца у якасці адарантаў гаручых газаў, антыаксідантаў, стабілізатараў паліва, змазачных матэрыялаў і палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый[2]. Сульфіды Na2S, CaS, BaS — у гарбарным вытворчасці для дублення скур; полісульфіды кальцыю і барыю — у сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднікамі раслін; PbS, CdS, ZnS і іншыя — паўправадніковыя матэрыялы, а крышталі гэтых і некаторых іншых сульфідаў — паўправадніковыя лазерныя матэрыялы[2]. Сульфіды шчолачназямельныя металаў, а таксама ZnS і CdS — аснова люмінафораў; MoS2 — цвёрдая змазка; (NH4)2S — важны рэактыў ў якасным хімічным аналізе; FeS2 — сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты[2]. Прыродныя сульфіды выкарыстоўваюцца для атрымання металаў, сульфатаў, сернай кіслаты[1].

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б в Сульфи́ды // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сульфіды
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?