For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Судак звычайны.

Судак звычайны

Судак звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sander lucioperca Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Lucioperca lucioperca
  • Stizostedion lucioperca
    (Linnaeus, 1758)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  650172
NCBI  283035

Судак (Sander lucioperca) — від драпежных прамянёвапёрых рыб сямейства акунёвыя (Percidae).

Судак.

Даўжыня звычайна 50 — 80 (часам да 120) см, маса 2—8 (часам да 20) кг. Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў, рыла завостранае, глотка невялікая; на сківіцах, акрамя дробных зубоў, моцпыя іклы. Луска дробная, заходзіць на шчэлепныя накрыўкі. Спіна і бакі зеленавата-шэрыя, бруха белае. Па баках 8 — 12 бурых плямін, якія зліваюцца ў папярочныя палосы. Спінных плаўнікоў 2, пярэдні з калючымі прамянямі; грудныя і брушныя — збліжаны.

Паштовая марка СССР.

Пашыраны ў вадаёмах басейнаў Балтыйскага, Чорнага і Каспійскага мораў. Адрозніваюць аселую (туводную) форму і паўпрахадную, якая жыве ў саланаватых водах паўднёвых мораў, а на нераст падымаецца ў рэкі. У Беларусі водзіцца ў невялікай колькасці ў буйных рэках і многіх чыстых азёрах. Штучна зарыбляюць прамысловыя вадаёмы.

Трымаецца пераважна на глыбокіх, чыстых месцах з пясчаным або камяніста-галечнікавым грунтам каля дна. Патрабавальны да кіслароднага рэжыму, дрэнна пераносіць забруджванне вады.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнік, корміцца рыбай (пераважна плоткай, верхаводкай і інш.), ракамі, жабамі.

Полавая спеласць у 3—4 гады, у самцоў на год раней за самак. Адкладванне ікры аднаразовае ў маі — чарвені, пасля зыходу паводкі, пры тэмпературы 15—16 °C, на мелкаводдзі. Нерастуе парамі, на працягу 2 сутак самец клапоціцца аб кладцы, якая адкладваецца ў гнёзды на розны субстрат. Плоднасць 100—700 тыс. ікрынак.

Мае хуткія тэмпы росту, сяголеткі пад восень дасягаюць даўжыні 10—15 см.

Промысел і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Каштоўная прамысловая рыба. Аб’ект таварнага і аматарскага рыбалоўства.

Філе судака.

Мяса белае, нятлустае, далікатнае, без дробных костак, з высокімі смакавымі вартасцямі. Утрымлівае 19 % бялкоў, 1 % тлушчу, добра засвойваецца. У рэстаранах сучаснай Беларусі — адна з найбольш папулярных рыб (пераважна завозіцца). Прадаецца ў свежым, марожаным выглядзе і ў кансервах.

Існуе велізарная колькасць рэцэптаў прыгатавання, як гарачага, так і халоднага: смажаць (у тым ліку шашлыкі), вараць, запякаюць, тушаць у малацэ з цыбуляй, гатуюць пад маянэзам, у жэле, гатуюць галубцы і г.д. Асабліва смачныя заліўныя з судака. Вельмі складаная тэхналогія судака «па-Радзівілаўску» (адна з самых складаных страў літоўска-беларускай кухні). Скрэбці судака належыць асцярожна, бо ў плаўніках і жаберных вечках маюцца вострыя калючкі[1].

  1. Белы А. Судак // Праект «Наша ежа»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Судак звычайны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?