Стэйсі Кіч
Стэйсі Кіч | |
---|---|
англ.: Stacy Keach | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1941[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Stacy Keach, Sr.[d] |
Жонка | Jill Donohue[d] і Malgosia Tomassi[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, характарны акцёр, тэлепрадзюсар, сцэнарыст, акцёр, тэатральны акцёр, акцёр агучвання, кінапрадзюсар, кампазітар |
Кірунак | вестэрн |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0005078 |
gostacykeach.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уолтэр Стэйсі Кіч-малодшы (англ.: Walter Stacy Keach Jr., нар. 2 чэрвеня 1941 года) — амерыканскі акцёр, дыктар. Атрымаў вядомасць дзякуючы ролям у фільмах «Новыя цэнтурыёны», «Блакітнае і шэрае», а таксама ролі прыватнага дэтэктыва Майка Хамера ў аднайменным тэлесерыяле паводле твораў Мікі Спілейна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уолтэр Стэйсі Кіч-малодшы нарадзіўся 2 чэрвеня 1941 года ў горадзе Савана, штат Джорджыя, ЗША. Яго маці Мэры Кейн была актрысай, а бацька Уолтэр Стэйсі Кіч — дырэктарам тэатра. У Стэйсі ёсць малодшы брат Джэймс. У чэрвені 1959 года Стэйсі скончыў сярэднюю школу Ван Найс. Затым вучыўся ва ўніверсітэтах Берклі, Ель і Лонданскай акадэміі тэатральнага мастацтва.
Здымаўся ў культавым фільме камічнага дуэта Чыча Марына і Томі Чонга «Закураныя» у ролі сяржанта Стэдэнкі, паліцыянта, які пераследвае няўдачлівых наркагандляроў. Выканаў ролю Кэмерана Аляксандра ў фільме «Амерыканская гісторыя Ікс».
Цяпер актыўна працуе ў якасці дыктара. Менавіта яго голас гучыць за кадрам шматлікіх навукова-папулярных фільмаў, якія дэманструюцца на канале Discovery.
У 2019 годзе ён атрымаў зорку на галівудскай «Алеі славы».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.tvrage.com/person/id-34871/Stacy+Keach
- ↑ Stacy Keach // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/entertainment/7952177.stm
- ↑ http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=9154
Тэматычныя сайты | AllMovie · AlloCiné · Česko-Slovenská filmová databáze · Danish Film Database · Discogs · Internet Broadway Database · Internet Broadway Database · Internet Broadway Database · Internet Broadway Database · Internet Broadway Database · Internet Broadway Database · Internet Broadway Database · Internet Movie Database · КиноПоиск · MusicBrainz | |||
---|---|---|---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | ||||
Генеалогія і некрапалістыка | ||||
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.