For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Любляна.

Любляна

Горад
Любляна
славенск.: Ljubljana
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Любляна з замка
Любляна з замка
Краіна
Каардынаты
Жупан
Зоран Янковіч
Першая згадка
Ранейшыя назвы
ням.: Laibach
Плошча
275 км²
Вышыня цэнтра
298 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
славенская мова
Насельніцтва
280 000[1] чалавек (2008)
Шчыльнасць
1018 чал./км²
Агламерацыя
550 000[1] чалавек
Нацыянальны склад
пераважна славенцы
Часавы пояс
Тэлефонны код
01
Паштовыя індэксы
1000
Аўтамабільны код
LJ
Афіцыйны сайт
ljubljana.si
(славенск.)(англ.)
Любляна на карце Славеніі
Любляна (Славенія)
Любляна
Любляна (Славенія)
Любляна

Любляна (славенск.: Ljubljana , ням.: Laibach, італ.: Lubiana) — самы вялікі горад і сталіца Славеніі. Насельніцтва — 323 тыс. чал. (1990). Горад размешчаны ў межгорнай катлавіне, па абодвух берагах ракі Любляніцы, каля яе ўпадзення ў раку Саву.

У I стагоддзі на месцы горада быў размешчаны ўмацаваны рымскі ваенны лагер, які затым стаў горадам Эмона (знішчаны варварамі ў V стагоддзі). Як славянскае селішча Любляна ўпершыню згадваецца ў 1144 годзе. У XIII стагоддз0і атрымала правы горада (нямецкая назва — Лайбах), адміністрацыйны цэнтр Крайны. У 1335 годзе горад перайшоў у валадарства аўстрыйскіх Габсбургаў. З XV стагоддзя рэзідэнцыя біскупа. З 1809 года галоўны горад Ілірыйскіх правінцый, створаных па распараджэнні Напалеона I. Пасля Венскага кангрэса (1814—1815) далучана да Аўстрыйскай імперыі. У 1821 годзе тут праходзіў кангрэс Святога саюза (Лайбахскі кангрэс), на якім прысутнічаў расійскі імператар Аляксандр I. З 1918 года Любляна ў складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года — Каралеўства Югаславія) у якасці сталіцы Славеніі. У красавіку 1941 года акупаваная войскамі Італіі, з 1943 года — Трэцяга рэйха. У маі 1945 годзе горад вызвалены Народна-вызваленчым войскам Югаславіі.

З антычных часоў у Любляне захаваліся астаткі акведука, некропаля і гарадскіх умацаванняў. Гістарычнае ядро горада — крэпасць Град (IX ст.).

У горадзе размешчаныя Люблянскі ўніверсітэт (заснаваны 1595—1596 гг. як езуіцкі каледж, рэарганізаваны 1809—1810 гг. і ў 1919 г.), Славенская Акадэмія навук і мастацтваў, Вышэйшая педагагічная школа, Славенская філармонія (заснаваная ў 1702 г.), Нацыянальная бібліятэка Славеніі і ўніверсітэцкая бібліятэка (заснаваная ў 1774 г.), Нацыянальная і Сучасная галерэі, Нацыянальны і этнаграфічны музей Славеніі.

Архітэктурнае аблічча Любляны — стыль барока: Палац біскупа (XVI ст.), сабор Святога Мікалая (пачатак XVIII ст.; архітэктар А. Поца), ратуша (пачатак XVIII ст.; архітэктар Г. Мачэк), некалькі цэркваў XVII—XVIII стст., Гатэль «Уньён», будынак універсітэцкай бібліятэкі (пачатак XX ст.; мадэрн; архітэктар Й. Плечнік), будынак Народнай скупшчыны (1950-я гг.; архітэктар У. Гланц), спартыўная зала «Ціволі», Дом друку (1960-я гг.; архітэктары М. Боціч, Б. Коцмут).

Год Колькасць
1890 30 506 [2]
1953 113 666
1995 276 000 [3]
2008 260 183 [4]
Год Колькасць
2011 272 220 [5]
2012 272 554 [5]
2013 274 826 [5]
2014 277 554 [5]
Год Колькасць
2015 278 789 [5]
2016 279 756 [5]
2017 280 310 [5]
2018 280 940 [5]
Год Колькасць
2019 284 355 [6]
2020 286 745 [7]
2022 284 293 [4]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Population by age groups and sex, municipalities, Slovenia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2009. Праверана 31 ліпеня 2008.
  2. Ир. П. Лайбах // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 254.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 398.
  4. а б https://pxweb.stat.si/SiStatData/pxweb/en/Data/-/H232S.px/table/tableViewLayout2/ Праверана 20 кастрычніка 2022.
  5. а б в г д е ё ж https://pxweb.stat.si/SiStatDb/pxweb/sl/10_Dem_soc/10_Dem_soc__05_prebivalstvo__10_stevilo_preb__25_05C50_prebivalstvo_naselja/05C5004S.px/table/tableViewLayout2/
  6. https://www.stat.si/StatWeb/News/Index/8135
  7. Prebivalstvo - izbrani kazalniki, naselja, Slovenija, letnoStatistical Office of the Republic of Slovenia. Праверана 28 красавіка 2021.
  8. https://zastupitelstvo.bratislava.sk/data/att/11916.pdf
  9. https://www.graz.at/cms/beitrag/10097146/7771992/Ljubljana.html
  10. а б https://www.ljubljana.si/en/about-ljubljana/international-cooperation/intercity-cooperation/
  11. http://karlstad.se/kommun-och-politik/internationellt-arbete/vanorter/kort-fakta-om-karlstads-vanorter-och-twin-cities/
  12. https://www.nottinghamcity.gov.uk/information-for-business/business-information-and-support/business-support-and-finance/eu-funding/
  13. https://starportal.skopje.gov.mk/DesktopDefault.aspx?tabindex=0&tabid=172
  14. https://tbilisi.gov.ge/img/original/2018/6/12/tbilisiinfigures.pdf
  15. https://www.gochengdu.cn/news/our-sister-cities/sister-cities-of-chengdu/ljubljana-slovenia--a395.html?xcSID=04j06l2e0bo8q3o2mh7ud63pm2
  • Любля́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Любля́на // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 382. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Любля́на // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 291. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Любляна
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?