Солт-Піт
Солт-Піт (англ.: Salt Pit, бел.: «саляная яма»), таксама Кобальт (англ.: Cobalt) — кодавая назва сакрэтнай турмы ЦРУ на тэрыторыі Афганістана. Аб’ект знаходзіўся ля авіябазы Баграм[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2002 года ЦРУ перадала афганскаму ўраду больш за 200 000 долараў на будаўніцтва турмы. У верасні таго ж года аб’ект быў здадзены і пачаў функцыяваць. Меркавалася, што кантраляваць комплекс будуць афганцы, але ў канчатковым выпадку ён трапіў да амерыканцаў.
Узімку 2005 года існаванне ўстановы стала вядома шырокай публіцы. Як высветлілася ў 2011 годзе, Солт-Піт быў адным з пунктаў утрымання вязняў перад адпраўкаў у Гуантанама. Сярод зняволеных аб’ект празваны «чорнай турмой»[2][3].
Напярэдадні вываду войск ЗША з Афганістана большая частка Солт-Піт была разбураны, каб комплекс не трапіў у рукі талібаў[4][5].
Парушэнні
[правіць | правіць зыходнік]Затрыманыя сцвярджалі, што іх трымалі ў поўнай цемры тыднямі. Яны былі прыкаваны да рашотцы ў цесных месцах і заставаліся ў такім жа нязручным становішчы[1]. Вязняў пазбаўлялі ежы і вады, а калі і давалі, то только брудную страву. Адзін затрыманы паведаміў, што яму пагражалі згвалтаваннем[6].
У 2005 годзе ў Солт-Піт загінулі двое афганскіх палонных. Паводле расследавання Міністэрства абароны ЗША, іх забілі[3].
Зноскі
- ↑ а б How the CIA Tried to 'Break' Prisoners in 'The Salt Pit' (англ.). NBC News. Праверана 27 кастрычніка 2022.
- ↑ Goldman, Adam (27 June 2015). "CIA photos of 'black sites' could complicate Guantánamo trials". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 28 June 2015. Праверана 2021-07-03.
- ↑ а б Rosenberg, Carol; Landay, Jonathan (30 June 2011). "Prosecutors probing deaths of two CIA captives". The Miami Herald. Архівавана з арыгінала 6 October 2012. Праверана 18 February 2014.
- ↑ "U.S. Blew Up a C.I.A. Post Used to Evacuate At-Risk Afghans". The New York Times. 2021-08-28.
- ↑ "Covert Evacuations and Planned Demolitions: How the C.I.A. Left Its Last Base in Afghanistan". The New York Times. 1 September 2021.
- ↑ U.S. Operated Secret 'Dark Prison' in Kabul . Human Rights Watch (19 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 3 February 2006. Праверана 15 March 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Турмы | |
---|---|
Вязні | |
Іншае |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.