For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Слонімскі драматычны тэатр.

Слонімскі драматычны тэатр

Слонімскі драматычны тэатр
Заснаваны 1 студзеня 1990
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 25. 231800
Дырэктар Лішык Мікалай Васільевіч
Галоўны рэжысёр Сявец Васіль Васільевіч
Сайт slonimteatr.by
Map

Слонімскі драматычны тэатр — прафесійны тэатр, пачаў дзейнічаць 1 студзеня 1990 года ў Слоніме.

Першым дырэктарам і рэжысёрам у адной асобе стаў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Варвашэвіч (1934—2001). М. Варвашэвіч узначальваў тэатр да 2000 года.

  • З 2000 да 2003 гг. галоўным рэжысёрам тэатра быў Віктар Бутакоў,
  • З 2003 да 2008 гг. — Віктар Небальсін,
  • З 2008 па сённяшні дзень — Васіль Сявец.

Калектыў тэатра ажыццявіў каля 100 пастановак для дарослых і юных гледачоў. У рэпертуары тэатра пераважаюць спектаклі камедыйнага жанру, пастаўленыя ў традыцыях беларускага народнага тэатра: «Прымакі» Я. Купалы, «Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець» Л. Радзевіча, «Лекі ад кахання» і «Каханне з падманам» У. Галубка, «Трыбунал» А. Макаёнка.

Ставяцца п’есы сучасных беларускіх драматургаў: «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча, «Жаніх па перапісцы» Андрэя Федарэнкі, «Чужыя грошы» Уладзіміра Бутрамеева, «Чарнакніжкік» С. Кавалёва, «Спакуса» А. Якімовіча, «Не пакідай мяне» А. Дударава.

Значнае месца ў рэпертуары тэатра займаюць п’есы класічнай і сучаснай рускай і замежнай драматургіі: «Жаніцьба Бальзамінава» і «На бойкім месцы» А. Астроўскага, «Сямейны партрэт з чужым» С. Лабазёрава, «Гаспадыня гасцініцы» К. Гальдоні, «Непаразуменне» А. Камю, «Жарты Парыжа» К. Манье, «Каханне ў стылі барока» Я. Стэльмаха, «Маю жонку завуць Марыс» Р. Шара, «Свабодны шлюб» Д. Фо, «Курыца» М. Каляды.

Тэатр шмат ставіць спектакляў на рускай і беларускай мовах для юных гледачоў і гастралюе з імі па Беларусі: «Дзень нараджэння» Н. Абрамцавай, «Залатое кураня» У. Арлова, «Новы калабок» П. Васючэнкі, «Мяфа» Н. Палешчанковай, «Малыш і Карлсан» К. Папова, «Зялёны атрад» В. Валжаніна, «Жыла-была Сыраежка» В. Зіміна, «Аднойчы гарачым-гарачым летам» В. Ткачова, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А. Хайта, «Чарадзейнае люстэрка» І. Чаркашына і іншыя.

У асноўным калектыў тэатра абслугоўвае раённыя цэнтры і жыхароў вёсак у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. На сённяшні дзень у рэпертуары тэатра значацца 18 спектакляў для дзяцей і 15 пастановак для дарослых.

  • У 2001 годзе тэатр прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску.
  • На Другім рэспубліканскім фестывалі творчай тэатральнай моладзі «Надзея-2001» роля Чорта ў выкананні артысткі тэатра Ірыны Яцук у спектаклі «Камедыя» па п’есе У. Рудава ў пастаноўцы рэжысёра В.Небальсіна была прызнана лепшай жаночай роляй. Артыстка атрымала дыплом і прэмію.
  • У 2007 годзе артыстка Ірына Яцук прызнана лепшай артысткай Гродзенскай вобласці. Ёй была ўручана прэмія імя Аляксандра Дубко Гродзенскага аблвыканкама.
  • 19 мая 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Міхаіла Казіміра Агінскага на новым будынку драмтэатра, скульптар Леанід Богдан[1].

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Слонімскі драматычны тэатр
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?