For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Слабада (паселішча).

Слабада (паселішча)

Слабада́, во́ля або ву́лька — тып паселішча, характэрны для феадалізму.

Першапачаткова ў перыяд феадалізму паселішчы гэтага тыпу атрымлівалі часовае вызваленне ад выплаты падаткаў на карысць уладальнікаў, пасля свайго заснавання. Мэтай было пашырэнне ворыўных зямель.

Розныя формы так званых вольных паселішчаў, слабод, з'яўляюцца ва Усходняй Еўропе ў XIVXVI ст. Слабоды ўзнікалі, да прыкладу, у паўднёвых рэгіёнах і вядомыя як казацкія паселішчы. Уся тэрыторыя ад ніжняга цячэння Дняпра да Дона зрабілася казацкім рэгіёнам — Слабажаншчынай.

Слабоды ў Беларусі — іншага паходжання. Адной з прычын іх узнікнення было імкненне феадалаў стымуляваць засваенне малапрыдатных для земляробства зямель: балоцістых, парослых кустоўем, пашкоджаных прыроднай эрозіяй. Другая, асноўная прычына, — заняпад цэлых рэгіёнаў у выніку войнаў і эпідэмій. Так, у другой палове XVII ст. колькасць «дымоў» у беларускім Падняпроўі скарацілася больш, чым на трэць, а колькасць насельніцтва ў некаторых усходніх староствах — на палавіну. У гэтых умовах адміністрацыя Рэчы Паспалітай выдавала прывілеі, паводле якіх пасяленцы на апусцелых землях вызваляліся (рабіліся свабоднымі) ад падаткаў на тэрмін 20 гадоў. Гэта дало штуршок узнікненню слабод, воль і вулек (гл. напрыклад Бракава Слабада, Святая Воля, Дабраволле, Вулька).

Апроч сельскіх слабод, ужо з XII ст. вядомыя і гарадскія слабоды — рамеснікаў, служылага люду і г.д. Як у іншых славянскіх краінах, на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIIXIII ст. слабодамі часам называлі і запрыгоненыя паселішчы, што былі яшчэ не абкладзеныя падаткамі.

Пазней слабодамі сталі называць паселішчы гарадскога тыпу, або мястэчкі, дзе пражывалі галоўным чынам мяшчане і рамеснікі, якія пакінулі абшчыну і былі звязаны з сельскай гаспадаркай толькі часткова[1].

Зноскі

  1. Беларусы: У 8 т. Т. 2. Дойлідства… С. 22.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Слабада (паселішча)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?