For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.

Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага

Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага — адміністрацыйная і судовая ўстанова ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая ажыццяўляла кантроль за даходамі і расходамі дзяржаўнага скарбу, разглядала справы, звязаныя з нявыплатай падаткаў дзяржаве.

Бярэ пачатак ад утворанай на сойме 1591 г. скарбовай камісіі ВКЛ, якая павінна была разлічыць польных пісараў, спадкаемцаў памёршых падскарбіяў, паборцаў і шафараў па ўсіх грашовых разліках, пачынаючы з часоў вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторыя. У склад камісіі ўвайшоў вялікі падскарбі ВКЛ, 4 сенатары і па 1 прадстаўніку з кожнага ваяводства ВКЛ. Пераемніцай камісіі стала створаная ў 1598 г. дэпутацыя з 2 сенатараў і 2 соймавых паслоў, якая павінна была рэвізаваць скарб ВКЛ, пачынаючы з разлікаў 1591 г. Соймам 1613 г. у Вільні створаны Скарбовы Трыбунал з тымі ж функцыямі, якому даручана выбраць даўгі ў скарб ВКЛ з правам судзіць даўжнікоў па справах з 1609 г. У склад Скарбовага Трыбунала ўвайшлі падскарбі, 6 сенатараў і прадстаўнікі ад ваяводстваў (некаторых з іх абралі ўжо на сойме, астатнія былі выбраны на мясцовых сойміках). У часы Жыгімонта III Скарбовы Трыбунал склікаўся ў 1613, 1621, 1626, 1629 (двойчы) і 1631 гг., у часы Уладзіслава IV — у 1633, 1634, 1635 і 1647 гг.

У 1726 г. пастановай Гродзенскага сойма частка функцый Скарбовага Трыбунала перададзена Трыбуналу Вялікага княства Літоўскага. Скарбовы Трыбунал скасаваны з утварэннем у 1764 г. Скарбовай камісіі Вялікага княства Літоўскага.

Засядаў Скарбовы Трыбунал ў Вільні, у яго рабоце прымалі ўдзел прадстаўнікі войска. Скарбовы Трыбунал судзіў справы, якія датычылі войска, разглядаў скаргі цывільных на вайскоўцаў і, наадварот, ажыццяўляў канфіскацыю тавараў і інш. Войска давала справазаачу Скарбоваму Трыбуналу па сваіх грашовых даходах і расходах.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?