For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Серж Мінскевіч.

Серж Мінскевіч

Серж Мінскевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 лютага 1969(1969-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 2022(2022-06-08)[1] (53 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, літаратуразнавец, пісьменнік, публіцыст, літаратар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серж Мінскевіч (сапраўднае імя Сяргей Леанідавіч Мыцько; 12 лютага 1969, Мінск — 8 чэрвеня 2022, Мінск) — беларускі паэт і перакладчык.

Нарадзіўся ў сям’і навукоўцаў (бацька — батанік, маці — хімік). У 1986 годзе скончыў мінскую школу № 50. Працаваў аператарам электронна-вылічальных машын у Праектна-тэхналагічным інстытуце аўтаматызацыі сістэм «Ніва»[2]. Пасля тэрміновай службы ў войску быў лабарантам у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, удзельнік археалагічных экспедыцый[2].

У 1989 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1995 годзе. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[3]. Быў літаратурным кансультантам газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук[3].

Памёр 8 чэрвеня 2022 года. Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам.

Першыя творы Мінскевіча былі надрукаваныя ў 1990 годзе ў літаратурнай падборцы «Крыніцы» газеты «Чырвоная змена». Друкаваўся ў газетах «Чырвоная змена», «Беларускі ўніверсітэт», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Маладосць», у літаратурных альманахах «Кола», «Ксэракс беларускі», зборніках «Дзень паэзіі». Як празаік, гумарыст-сатырык, фантаст друкаваўся на старонках газет «Студэнцкая думка», «Прыкольная газета», «Оска», «Чырвоная змена», часопісаў «Зрок», «Маладосць», «Першацвет»[2].

Займаўся бардаўскай песняй, рок-музыкай. Быў музыкам, спеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку. На радыё ставіліся ягоныя радыёпастаноўкі фантастычных і гумарыстычных апавяданняў[2].

Разам з паэтам Алесем Туровічам у канцы XX ст. маніфеставаў «шлях мастацтвавання» — транслагізм. Удзельнічаў у літаратурна-мастацкай акцыі «Пасля сцяны» (Стакгольм, 1999), «Пісьменнікі супраць глупства» (Лахты, Фінляндыя, 2001).

Стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007)[3].

Зрабіў поўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія санеты» (2004), «Адэскія санеты» (2018). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Юльюша Славацкага (драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі»), Ярослава Івашкевіча, Канстантыя Галчынскага, Маслоўскую, Герберта, Славаміра Мрожака, ранія вершы Станіслава Лема; з англійскай Уільяма Шэкспіра, Персі Шэлі, Лангфэла[3].

  • Прыз «За развіццё беларускай аўтарскай песні» на фестывалі «Бардаўская восень» (Бельск Падляскі, 1996).
  • «Праз галеРэю» (паэзія, 1995);
  • «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002);
  • «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006);
  • «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008);
  • «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011);
  • «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, беларускае фэнтэзі, 2011);
  • «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» (аповесць легендарных часоў, фэнтэзі, 2013);
  • «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, дзіцячая энцыклапедыя-даведнік па марской фауне, 2015).
  • Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. школьн. узросту / уклад. А. Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Цар Сом Самвусон і Яснейка // Залаты Талер: казкі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / уклад. А. Спрынчан]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012.  — (Беларуская аўтарская казка);
  • Каваль Корша // Зорная Кася: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2014. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Смачныя пальчыкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан.— Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра хлопчыка, які любіў даваць мянушкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра хлопчыка, які раскідваў смецце // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Пра дзяўчынку, якая не казала праўды // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Не кідай камень у жывое // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
  • Чорная закавыка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).

Зноскі

  1. Пайшоў з жыцця паэт Серж МінскевічБудзьма беларусамі!, 2022.
  2. а б в г Беларускія пісьменнікі 1995, с. 644.
  3. а б в г Сержу Мінскевічу — 50!(недаступная спасылка). СПБ (12 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2021. Праверана 13 лютага 2019.
  • С. Адамовіч. Мінскевіч Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — С. 643—644. — 684 с.; іл.. — ISBN 985-11-0022-6.
  • Мінскевіч Серж // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Серж Мінскевіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?