For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Маргарыта Шатландская.

Маргарыта Шатландская

Маргарыта Шатландская
Нараджэнне каля 1045[1][2][…]
Смерць 16 лістапада 1093 ці 1093[3]
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Эдуард Выгнаннік[d][4]
Маці Агата Кіеўская[4]
Муж Малькальм III[4][5]
Дзеці Мэры Шатландская[d][4], Эдмунд[6][4], Ethelred of Scotland[d][6], Эдгар[4], Аляксандр I[6][4], Мацільда Шатландская[4], Давід I[4] і Edward of Scotland[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маргарыта Шатландская на сярэднявечнай мініяцюры
Малькальм III і Маргарыта Шатландская на старонцы гербоўніка Марыі Сцюарт (1562)

Святая Маргары́та Шатла́ндская (каля 1045, Венгрыя — 16 лістапада 1093, Эдынбург) — жонка шатландскага караля Малькальма III, маці каралёў Аляксандра і Давіда, а таксама Мацільды Шатландскай, бабуля англійскай «імператрыцы» Мацільды. У 1250 г. Папа Інакенцій IV прылічыў яе да ліку святых. Яна стала першай шатландскай святой; наступны за ёй шатландзец быў кананізаваны толькі ў 1976 годзе[7].

Бацькі Маргарыты Шатландскай — перадапошні прадстаўнік старажытнай Уэсэкскай дынастыі англійскіх каралёў, Эдуард, і яго жонка Агата, з якой ён ажаніўся падчас падарожжаў па Усходняй Еўропе. Гісторыкі сур’езна абмяркоўваюць верагоднасць таго, што бацькам Агаты (Агафіі) быў Яраслаў Мудры і Св. Маргарыта, такім чынам, даводзілася яму ўнучкай. Дзяцінства правяла з бацькамі і братам Эдгарам пры двары венгерскага караля Андраша і Анастасіі Яраслаўны.

Пасля вяртання да двара Эдуарда Спаведніка бацька Маргарыты быў адхілены ад пераходу ў спадчыну прастола Гаральдам, а пасля ўварвання нарманаў яго шанцы на прастол і зусім сышлі на нішто. Сямейства схавалася ў Шатландыі, дзе Маргарыта разам з сястрой Крысцінай, мабыць, рыхтавалася прысвяціць сябе манаскаму жыццю. Крысціна стала абатысай у Гэмпшыры, а Маргарыту чакала іншая доля — каля 1069 года яна абвянчалася ў Данфермлінскім абацтве з шатландскім каралём-удаўцом Малькальмам. У іх было не меней васьмі дзяцей.

Скульптурная група: Святыя Барбара, Маргарыта і Елізавета на Карлавым мосце ў Празе

У якасці каралевы Маргарыта была заступніцай царквы і манахаў; менавіта яна запрасіла ў Шатландыю бенедыкцінцаў. З яе дзейнасцю звязана пранікненне на паўночную ўскраіну Еўропы рыцарскай англа-французскай культуры. Сваім сынам яна давала кніжныя імёны, зусім не ўласцівыя для гэтых месцаў, — Давід і Аляксандр. Пахавана была каля мужа ў Данфермлінскім абацтве, хоць яе імя носіць найстаражытны будынак Эдынбурга, капліца каралеўскага замка (у рэчаіснасці пабудаваная яе сынам Давідам).

Паколькі яе брат Эдгар і сястра Крысціна памерлі халастымі, менавіта дзеці Маргарыты разглядаліся як патэнцыйныя спадчыннікі англійскай кароны тымі, хто не прызнаваў законнасці захопу ўлады Вільгельмам Заваёўнікам. Таму спадчыннік Вільгельма, кароль Генрых Баклерк, абраў у жонкі яе дачку Мацільду. У жылах іх нашчадкаў, такім чынам, злілася кроў Вільгельма Заваёўніка з крывёй Альфрэда Вялікага.

  • Універсітэцкі каледж каралевы Маргарэт у Эдынбургу, заснаваны ў 1875 годзе, першапачаткова разлічаны на навучанне жанчын, названы ў гонар Маргарыты Шатландскай.

Зноскі

  1. Margareta von Schottland // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Saint Margaret 'the Exile' (?) // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. A Historical Dictionary of British Women — 2 — Routledge, 2003. — P. 298. — ISBN 978-1-85743-228-2
  4. а б в г д е ё ж з Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  7. Our Sunday Vistor's Catholic Almanac 2009 - Matthew Bunson - Google Books. Праверана 10 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Маргарыта Шатландская
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?