For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Сафія Губайдуліна.

Сафія Губайдуліна

Сафія Губайдуліна
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1931(1931-10-24)[1][2][…] (92 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка, кінакампазітар, classical pianist
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Губайдуліна (татар.: Софья (Сания) Гобәйдуллина; Sofiya (Saniya) Ğobäydullina; нар. 24 кастрычніка 1931, Чыстапаль, Татарская АССР) — татарскі кампазітар, з 1991 года жыве ў Германіі. Аўтар больш за сто сімфанічных твораў, сачыненняў для салістаў, хору і аркестра, інструментальных ансамбляў, музыкі для тэатра, кіно і мультфільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1989).

З 1946 па 1949 вучылася ў казанскай музычнай гімназіі па фартэпіяна (клас М. А. Пятніцкай) і кампазіцыі, а з 1949 па 1954 у Казанскай кансерваторыі па класе кампазіцыі ў прафесара Альберта Лемана, а таксама па класе фартэпіяна. У 1954 годзе паступіла ў Маскоўскую кансерваторыю, клас кампазіцыі Юрыя Шапорына, а затым Мікалая Пейкі, клас фартэпіяна Якава Зака. Сталінская стыпендыятка. У 1963 годзе скончыла аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі па кампазіцыі ў прафесара Вісарыёна Шабаліна. Важным было для яе ў гэтыя гады слова-наказ, сказанае ёй Дзмітрыем Шастаковічам: «Я вам жадаю ісці вашым „няправільным“ шляхам».

У 1969—1970 Губайдуліна працавала ў Маскоўскай эксперыментальнай студыі электроннай музыкі ў музеі імя А.Скрабіна і напісала там электронную п’есу Vivente — non vivente (Жывое — нежывое, 1970). Губайдуліна пісала таксама музыку для кіно. Усяго яна напісала музыку да 25 фільмаў, уключаючы «Вертыкаль» (1967), «Маўглі» (мультфільм, 1971), «Чалавек і яго птушка» (мультфільм, 1975), «Пудзіла» (рэж. Ралан Быкаў, 1983), «Марыя — каралева Шатландыі» (2013).

У 1979 году на VI з’ездзе кампазітараў у дакладзе Ціхана Хрэннікава яе музыка падвергнулася крытыцы, і Губайдуліна патрапіла ў так званую «хрэннікаўскую сямёрку» — «чорны спіс» сямі кампазітараў, на працягу шэрагу гадоў не магла выступаць на радыё і тэлебачанні.

У 2011 годзе з асабістым патранатам і ўдзелам Сафіі Губайдулінай у Казані сіламі Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Татарстан заснаваны штогадовы фестываль сучаснай музыкі яе імя «Канкордыя», у якім выступаюць вядомыя расійскія і замежныя кампазітары і выканаўцы. Мастацкі кіраўнік фестывалю — заслужаны артыст Расіі Аляксандр Сладкоўскі.

У Казані праводзіцца міжнародны конкурс піяністаў яе імя з удзелам студэнтаў Казанскай і іншых кансерваторый.

  1. Rauch R. Sofia Gubaidulina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sofia Gubaidulina // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Komponisten-Porträts: Bilder und Daten — 1 — Reclam-Verlag, 2003. — 400 с. — ISBN 978-3-15-018268-0
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Сафія Губайдуліна
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?