Сакратар вялікі літоўскі
Сакратары вялікія літоўскія (лац.: secretarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Спачатку сакратаром называлася службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вялікага князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню згадваецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя з іх. З другой паловы 16 стагоддзя сакратар — асобны ўрад, часам іх дзейнасць не была звязана проста са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і іншыя). Некаторыя сакратары вялі дакументацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазней рабілі рэгенты.
Сакратар вялікі духоўны — цэнтральны ўрад, асобны ад апарату канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы.
Сакратар вялікі свецкі — цэнтральны ўрад. У пачатку 16 стагоддзя з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пісар Іван Сямёнавіч Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталы ўрад сакратара вялікага свецкага ўстаноўлены ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.
Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (духоўных)
[правіць | правіць зыходнік]Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Вялікія сакратары літоўскія | ||||
1671 | 1684 | Канстанцін Казімір Бжастоўскі (Konstanty Kazimierz Brzostowski) |
Паступіў на смаленскага біскупа | |
10 верасня 1684 |
28 жніўня 1698 |
Вінцэнт Станіслаў Валовіч (Wincenty Stanisław Wołłowicz) |
Памёр | |
1698 | 1704 | Ян Мікалай Згерскі (Jan Mikołaj Zgierski) |
||
18 красавіка 1704 |
1713 | Павел Францішак Сапега (Paweł Franciszek Sapieha) |
Паступіў на жамойцкага біскупа | |
15 снежня 1713 |
15 лістапада 1724 |
Міхал Геранім Анцута (Michał Hieronim Ancuta) |
||
18 лістапада 1724 |
1736 | Юзаф Міхал Карп (Józef Michał Karp) |
Паступіў на жамойцкага біскупа | |
20 студзеня 1736 |
1740 | Антоні Дамінік Тышкевіч (Antoni Dominik Tyszkiewicz) |
Паступіў на жамойцкага біскупа | |
10 чэрвеня 1740 |
1748 | Антоні Юзаф Война (Antoni Józef Wojna) |
Памёр | |
14 чэрвеня 1748 |
1755 | Антоні Эразм Валовіч (Antoni Erazm Wołłowicz) |
Паступіў на луцкага біскупа | |
25 мая 1755 |
1762 | Ян Дамінік Лапацінскі (Jan Dominik Łopacińskii) |
Паступіў на жамойцкага біскупа | |
12 сакавіка 1762 |
1782 | Томаш Ігнацы Зянковіч (Tomasz Ignacy Zienkowicz) |
||
10 жніўня 1782 |
1793 | Ежы Антоні Палубінскі (Jerzy Antoni Połubiński) |
Спіс вялікіх сакратароў літоўскіх (свецкіх)
[правіць | правіць зыходнік]Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Вялікія сакратары літоўскія | ||||
24 снежня 1764 |
1773 | Яўхім Храптовіч (Joachim Chreptowicz) |
Паступіў на літоўскага падканцлера | |
27 красавіка 1773 |
1778 | Андрэй Агінскі (Andrzej Ignacy Ogiński) |
Паступіў на троцкага кашталяна | |
13 мая 1778 |
1781 | Міхал Ежы Мнішак (Michał Jerzy Mniszech) |
Паступіў на надворнага літоўскага маршалка | |
23 мая 1781 |
1793 | Фрыдэрык Юзаф Машынскі (Fryderyk Józef Moszyński) |
Паступіў на вялікага кароннага маршалка | |
1793 | 1795 | Валерыян Тэнгаборскі (Walerian Tęgoborski) |
Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікія сакратары каронныя
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.