For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Рыжская тэлевежа.

Рыжская тэлевежа

Рыжская тэлевежа
Дата заснавання / стварэння 1979[1] і 1989
Выява
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Уладальнік Latvia State Radio and Television Center[d]
Архітэктар Gunārs Asaris[d]
Колькасць ліфтаў 4
Уваходзіць у склад спісу помнікаў культурнай спадчыны State protected cultural monuments in Latgale Suburb, Riga[d]
Статус каштоўнасці local archaeological monument of Latvia[d][1]
Вышыня 368,5 м
Адрас Zaķusalas krastmala 1[1]
Электронная пошта info@lvrtc.lv
Афіцыйны сайт tvtornis.lv
Указанні, як дабрацца Zaķusala
Рыжская тэлевежа (Латвія)
Рыжская тэлевежа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыжская тэлевежа (лат.: Rīgas radio un televīzijas tornis) — тэле- і радыёвяшчальная вежа ў Рызе (Латвія), пабудаваная ў 1979—1986 гадах. Вышыня — 368,5 метраў. Станам на 2023 год, найвышэйшы будынак у балтыйскі краінах, трэці паводле вышыні ў Еўропе пасля Астанкінскай і Кіеўскай тэлевеж. Станам на 2006 год, 31-ы паводле вышыні будынак у свеце.

На вышыні 97 метраў размешчана аглядная пляцоўка, з якой добрым надвор’ем можна бачыць усю Рыгу з прыгарадамі і Рыжскі заліў. Вежа пабудавана на востраве Закюсала («Заячы востраў») сярод Даўгавы (Дзвіны) на вышыні 7 метраў над узроўнем мора. Апоры падмурка заглыблены ў зямлю на 27 метраў, упіраюцца ў даламітавы пласт. Вонкава вежа — канструкцыя з трох «ног» (апор галоўнай часткі) і шпіля. У двух «нагах» ёсць хуткасныя ліфты, якія паднімаюць на вышыню 97 метраў за 52 секунды, а ў трэцяй — рэзервовыя ўсходы і кабелі, якія ідуць з адміністрацыйнага будынка да перадатчыкаў.

Вежу праектавалі з разлікам на хуткасць ветру да 44 метраў у секунду.

Каля галоўнага ўваходу пастаўлены памятны камень «Спадарожнік» (твор Крыстапа Гулбіса, 1987).

5 мая 2019 года вежу закрылі для турыстаў на рэканструкцыяй, якая працягнецца 5 гадоў.

Рыжская радыётэлевізійная станцыя на Закюсале пачала працаваць у 1986 годзе. Першыя дакументальныя звесткі пра неабходнасць будаўніцтва новай Рыжскай радыётэлевізійнай станцыі змешчаны ў пастанове Савета Міністраў Латвійскай ССР ад 30 ліпеня 1967 года. Ужо ў тады стала разумела, што старая станцыя ў былым Елгаўскім тэатры ў Агенскалнсе, вычарпала магчымасці і не можа развівацца далей. У тэхнічным абгрунтаванні неабходнасці будаўніцтва новай вежы былі вылучаны наступныя задачы — неабходнасць павелічэння колькасці перадаваных радыё- і тэлевізійных праграм з дзвюх да чатырох, значнае павелічэнне зоны вяшчання, паляпшэнне якасці радыё- і тэлевізійнага вяшчання і забеспячэнне спецыяльных відаў сувязі (дзяржаўнага значэння, ваенных, грамадзянскай абароны і інш.).

Пачатковы план меркаваў завяршыць будаўніцтва вежы ў параўнальна кароткі тэрмін — да 1985 года.

Але ўжо ў 1984 годзе стала ясна, што ў 1985 годзе завяршыць будаўніцтва не здолеюць. Тады вырашылі падзяліць будаўніцтва на два этапы, першы здаць у 1985 годзе, здачу другога перанесці на больш аддалены час. У першым этапе было запланавана здаць частку памяшканняў у будынку, частку паверхаў у вежы, частку антэн і ўсталяваць адзін перадатчык. У фактычна няскончанай зале быў зманціраваны перадатчык фірмы Tesla, які 28 снежня 1985 года пачаў перадаваць першыя эксперыментальныя перадачы па 28-м канале. Нягледзячы на тое, што будаўнічыя працы працягваліся, план быў выкананы.

Рэгулярна па 30-м канале перадатчык стаў весці перадачы са студзеня 1986 года. Будаўніцтва і мантаж працягваліся да 1989 года і агулам усе працы працягваліся дзесяць гадоў. У цяперашні час радыётэлевізійная станцыя шматкротна перавысіла пачаткова вызначаныя мэты — значна павялічыць зоны вяшчання, палепшыць якасць радыё і тэлевізійнага вяшчання.

Сучасны сілуэт Рыгі немагчыма ўявіць без радыё- і тэлевізійнай вежы на востраве Закюсала, якая сярод іншых падобных па тыпе веж вылучаецца індывідуальнасцю і выразнасцю. Аднак вежа — не толькі будынак, які сімвалізуе Рыгу, але і тэхнічны будынак з пэўнымі функцыямі — трансляцыяй радыёстанцый, вяшчаннем тэлевізійных каналаў, забеспячэннем паслуг электроннай сувязі рознага прызначэння.

Вежа вышынёй 368,5 метры — станам на 2023 год, найвышэйшая ў Еўрапейскім саюзе — заўсёды была асаблівым клопатам Латвійскага дзяржаўнага радыё- і тэлевізійнага цэнтра, бо забяспечвае радыё- і тэлеперадачамі больш за палову жыхароў Латвіі.

Рыжская радыё і тэлевізійная вежа або Вежа Закюсалы, або Тэлевізійная вежа, як яе называюць у народзе, разам з тэхнічным будынкам каля падножжа вежы, дзе размешчаны перадатчыкі і рознае тэхнічнае дапаможнае абсталяванне, уваходзіць у склад Рыжскай радыётэлевізійнай станцыі. Вежа прызначана для ўсталявання антэн. Чым вышэй падняты антэны, тым на большай адлегласці можна прымаць перадачы.

Рыжскую радыётэлевізійную станцыю з іншымі станцыямі ў Латвіі злучаюць мікрахвалевыя радыёрэлейныя лініі, якія ўтвараюць спецыялізаваную тэлекамунікацыйную сетку і забяспечваюць магчымасць прыёму радыё і тэлевізійнага сігналу на 96 % тэрыторыі Латвіі.

Два ліфты ў «нагах» вежы — нахільныя рэйкавыя, паднімаюцца з хуткасцю 2,31 м/с (8.32 км/г)[3]. Адзін ліфт, які злучае аглядную пляцоўку з тэхналагічнымі паверхамі — звычайны.

Зноскі

  1. а б в Latvijas VēstnesisLatvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  3. Latvijas Valsts Radio un Televīzijas Centrs(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 14 лістапада 2014.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Рыжская тэлевежа
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?