Ругаі
Ругаі
|
Ругаі (лац.: Rugāji) — населены пункт у Латвіі. Адміністрацыйны цэнтр Ругайскага края і Ругайскай воласці. Размяшчаецца на рэгіянальнай аўтадарозе P47 (Балві — Капунэ). За 18 км ад горада Балві. Праз сяло працякае рака Варніенэ.
Па даных на 2015 год, у населеным пункце пражывала 585 чалавек. У вёсцы знаходзяцца самакіраванне, пошта, школа, бібліятэка, амбулаторыя, дом культуры, магазіны, кафэ, аўтасэрвіс, каталіцкі і праваслаўны храмы. На паўднёвай ускраіне вёскі знаходзяцца брацкія могілкі.
Зноскі
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.