For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Рок-музыка.

Рок-музыка

Рок
Кірунак: папулярная музыка і Класічная музыка
Вытокі: рок-н-рол, джаз, электрык-блюз, народная музыка
Месца і час узнікнення: 1950-я, ЗША і Вялікабрытанія
Папулярнасць: З 1960-х па наш час
Разнавіднасці
Паджанры: псіхадэлічны рок, альтэрнатыўны рок, панк-рок, хеві-метал, арт-рок, хрысціянскі рок, desert rock, Detroit rock, Adult oriented rock, гаражны рок, эксперыментальны рок, глэм-рок, Group Sounds, гранж, хард-рок, хартленд-рок, інструментальны рок, інды-рок, джэнгл-поп, паўэр-поп, прота-панк, софт-рок, сімфанічны рок, сатэрн-рок, серф-рок, поп-рок
Роднасныя: рэп-рок, бхангра-рок, абарыгенскі рок, афра-рок, анаталійскі рок, блюз-рок, бугалу, кантры-рок, фламенка-рок, фолк-рок, глэм-панк, мэдчэстар, мерсібит, пунта-рок, прагрэсіўны рок, рага-рок, раі-рок, ракабілі, ракасон, самба-рок, спейс-рок, стоўнер-рок, суфі-рок
Вытворныя: нью-эйдж, сінці-поп, электрапоп, еўрадыска
Гл. таксама:
рок-опера, рок-група, ВІА, Зала славы рок-н-рола
Музей рок-н-ролу ў Кліўлэндзе, ЗША

Рок, рок-музыка (англ.: Rock) — абагульняючая назва шэрагу напрамкаў папулярнай музыкі другой паловы XX стагоддзя, што паходзяць ад рок-н-ролу і рытм-энд-блюзу. Тэрмін Rock відавочна ёсць скарачэннем ад Rock’n’roll і літаральна перакладаецца як «хістаць(ца); трэсці(ся)», што намякае на характэрныя для гэтага кірунку рытмічныя адчуванні, звязаныя з пэўнай формай рухаў, па аналогіі з roll, twist, swing, shake… Такія рысы рок-музыкі, як выкарыстанне электрамузычных інструментаў, творчая самадастатковасць (многія рок-музыкі выконваюць песні ўласнага аўтарства), з’яўляюцца другаснымі і ўводзяць у памылку. Таму прыналежнасць некаторых стыляў да року можа аспрэчвацца.

Такія субкультуры, моды, які хіпі, панкі, готы, металісты, эма, інды-рокеры, ска, непарыўна звязаныя з пэўнымі жанрамі рок-музыкі.

Рок-музыка ўключае мноства кірункаў: ад досыць «лёгкіх» жанраў (танцавальны рок-н-рол, ад якога ў свой час і пайшоў увесь кірунак, поп-рок, брыт-поп) да брутальных і агрэсіўных жанраў (дэт-метал, блэк-метал, грайндкор). Змест песень вар’іруецца ад лёгкага і нязмушанага да змрочнага, глыбокага і філасофскага. Рок-музыка часта супрацьпастаўляецца поп-музыцы, «папсе». Крыху болей дакладна можна казаць аб так званай «музычнай экспрэсіі», якая, з прычыны падвышанай (у параўнанні з іншымі жанрамі музыкі) дынамікі (гучнасці) выканання (паводле розных крыніц, ад 110 да 155 дБ), з’яўляецца характэрнай для многіх рок-стыляў (кірункаў), паколькі нават гучанне вялікага сімфанічнага аркестра знаходзіцца ў межах ад 85 дБ і рэдка даходзіць да 115 дБ. Канкурэнцыю ў сэнсе гучнасці могуць скласці толькі кірункі музыкі, якія выкарыстоўваюць электраакустычнае гучанне[1][2][3][4].

Вытокі рок-музыкі ляжаць у блюзе, з якога і выйшлі першыя рок-жанры — рок-н-рол і рокабілі. Першыя паджанры рок-музыкі ўзніклі ў цеснай сувязі з народнай і эстраднай музыкай таго часу — найперш гэта фолк, кантры, скіфл, мюзік-хол. За час існавання рок-музыкі яе спрабавалі спалучыць амаль з усімі магчымымі жанрамі музыкі — з акадэмічнай музыкай (арт-рок, які з’явіўся ў канцы 1960-х, болей позні сімфа-метал), джазам (джаз-рок, які з’явіўся ў канцы 60-х — пачатку 70-х, панк-джаз), лацінскай музыкай (лаціна-рок, з’явіўся ў канцы 60-х), індзійскай музыкай (рага-рок, з’явіўся ў сярэдзіне 60-х). У 60-70-х гг. сфарміраваліся амаль усе найбуйнейшыя паджанры музыкі, найболей важныя з іх, акрамя пералічаных — хард-рок, панк-рок, рок-авангард. У канцы 70-х — пачатку 80-х з’явіліся такія жанры рок-музыкі, як постпанк, новая хваля, альтэрнатыўны рок (але ў канцы 60-х з’явіліся раннія ўяўленні пра гэты жанр), хардкор (буйны паджанр панк-рока), а пазней і экстрэмальныя паджанры металу — дэт-метал, блэк-метал. У 90-х атрымалі шырокі распаўсюд жанры гранж (з’явіўся ў сярэдзіне 80-х), брыт-поп (з’явіўся ў сярэдзіне 60-х), альтэрнатыўны метал (з’явіўся ў канцы 80-х).

Асноўныя цэнтры ўзнікнення і развіцця рок-музыкі — ЗША і Заходняя Еўропа (асабліва Вялікабрытанія). Большасць тэкстаў песень — на англійскай мове, але, з некаторым спазненнем, нацыянальная рок-музыка з’явілася амаль ва ўсіх краінах. У некаторых аўтарытарных дзяржавах рок-музыка з’яўлялася ці нават з’яўляецца аб’ектам пераследу. У СССР яе лічылі зброяй сусветнага капіталізму. У Грэцыі ў час дыктатуры Чорных Палкоўнікаў яе, наадварот, праследавалі як праяву сацыялістычнай пагрозы

Таксама «рокам» называюць свайго роду лад жыцця некаторых прыхільнікаў рок-музыкі, што перарос у субкультуру.

Рок-музыка з музычна-тэарэтычнага пункту гледжання

[правіць | правіць зыходнік]

Рок-музыка — адзін з жанраў музыкі, на адным узроўні з народнай мелодыяй, акадэмічнай, джазам. Адсюль вынікае, што яе можна аналізаваць з пункту гледжання выключна музычных адметных якасцяў.

Рок-музыка звычайна выконваецца рок-гуртом, які звычайна складаецца з вакаліста, гітарыста (які, як правіла, грае на электрагітары, бас-гітары), барабаншчыка, часам клавішніка. Бас-гітара, ударныя, рытм-гітара (не ва ўсіх калектывах) складаюць рытм-секцыю. Аднак існуюць прыклады выкарыстання ў рок-кампазіцыях амаль усіх відаў музычных інструментаў.

Адметная рыса рок-музыкі — нязменны рытм, які падтрымлівае рытм-секцыя. Аднак ужо пачынаючы з 60-х гг. шэраг кірункаў року выкарыстоўваюць кампазіцыі з ускладненымі структурамі і рытмамі. Саліруе звычайна электрагітара. Таксама ў большасці рок-гуртоў прысутнічае вакаліст. Калі на пачатку свайго развіцця рок-музыка найчасцей ляжала ў межах блюзавай гармоніі, то цяпер гэтыя кірункі маюць мала агульнага ў музычным сэнсе.

Рок-музыка з сацыя-філасофскага і псіхалагічнага пунктаў гледжання

[правіць | правіць зыходнік]

Існуе меркаванне, якое сёння падзяляе большасць экспертаў, што рок-музыка — гэта не проста адзін з жанраў музыкі, а ўнікальны сацыякультурны феномен другой паловы ХХ стагоддзя, які стварыў сваю субкультуру і сістэму каштоўнасцяў.

Рок — гэта, з аднаго боку, рупар моладзі, музычнае ўвасабленне супярэчнасцяў, якія яе раздзіраюць, канфлікту з грамадскімі нормамі і шаблонамі. З іншага боку, рок — адзін з інструментаў шоу-бізнесу, скіраваны на камерцыйны прыбытак у індустрыі забаў. Гэта падвоеная прырода рока, яго ўнутраная супярэчлівасць, якая і абумоўлівае «пілавіднае» развіццё жанру. Па сутнасці, уся гісторыя рока — гісторыя ідэнтычных цыклаў, у пачатку кожнага з якіх — бунт, пратэст, нараджэнне новых стыляў і новых каштоўнасцяў, узнікненне гуртоў і выканаўцаў, а затым — паступовы працэс «падаўлення», камерцыялізацыі, часам — спрашчэння, узнікнення другарадных рок-гуртоў.

Рок-музыка — культурны феномен, які стварыў так званы рок-н-рольны лад жыцця, сістэму паводзін і жыццёвых каштоўнасцяў. Тым не менш, субкультуры, якія ўзніклі на аснове розных плыняў рок-музыкі, маюць мала агульнага. Рок-музыка валодае адносна вялікай энергіяй (драйвам). Яна можа даць волю чалавеку ад закасцянелых грамадскіх прынцыпаў і стэрэатыпаў, ад навакольнай рэчаіснасці.

Стылі і кірункі рок-музыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго.

Гісторыя развіцця рок-музыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаткам рок-музыкі з’яўляецца фарміраванне жанру рок-н-рола, які ўвабраў у сябе рысы блюза, рытм-энд-блюза, бугі-вугі, кантры і музыкі госпел. Значны ўплыў на рок-н-рол здзейснілі блюзавыя выканаўцы Роберт Джонсам, Лідбелі, Мадзі Уотэрс. Назва рок-н-рол паходзіць з песень госпел-выканаўцаў 40-х гг. і з’яўляецца, па сутнасці, заклікам да танцу, уяўляе сабою сексуальны эўфемізм. Упершыню выраз з’явіўся ў песні «Good Rockin’ Tonight» Роя Браўна ў 1947. У 1949 выходзіць песня «Rock And Roll» Уайлда Біла Мура.

Развіццё ранняга рок-н-ролу звязана ў асноўным з амерыканскімі выканаўцамі, аднак усталяваць, якая песня ці грампласцінка можа быць першай у гэтым жанры, амаль немагчыма. Сярод магчымых варыянтаў — сінгл «Fat Man» Фэтса Доміна, які выйшаў у 1950 г. Паводле іншых версій, першы рок-н-рол запіс — «Rocket 88», створаная ў 1951 годзе Jackie Brenston and his Delta Cats.

Рок-н-рол у канцы 1950-х

[правіць | правіць зыходнік]
Чак Беры

Сярод тых, хто заклаў падмурак рок-н-ролу як паўнавартаснага жанру, асноўнымі выканаўцамі з’яўляюцца Фэтс Даміна, Бо Дыдлі і Чак Беры. Чак Беры ўсур’ёз пачаў займацца музыкай у 1953 г., а ў 1955 запісаў свой першы сінгл. Чак Беры паклаў пачатак рок-стылю ў тэкстах песень, іміджы, ігры на гітары.

Сярод уплывовых музыкаў-афраамерыканцаў у жанры рок-н-рол можна вылучыць Літл Рычарда, які паўплываў на наступнае фарміраванне гаражнага рока і постпанка, бо яго манера спеваў і ігры на піяніна былі значна болей агрэсіўнымі і напорыстымі, чым у канкурэнтаў.

Спачатку рок-н-рол лічыўся спецыфічнай музыкай, характэрнай толькі для афраамерыканскай аўдыторыі. Аднак ужо з’явіліся першыя белыя музыкі ў жанры рок-н-рол. Прарывам рок-н-рола ў мэйнстрым стала песня Біла Хейлі «Rock Around the Clock». Тытул «караля рок-н-рола» атрымаў белы артыст Элвіс Прэслі. Ён стаў першым, хто запісваў рок-н-рол на ўзроўні з афраамерыканцамі (калі дыджэі ставілі яго першыя запісы ў эфір, яны спецыяльна папярэджвалі, што спявае белы артыст).

Другім значным выканаўцам рок-н-рола стаў Джэры Лі Льюіс, які атрымаў мянушку «Killer» («Забойца») за апантаную манеру ігры на піяніна. Крыху пазней стала з’яўляцца болей мяккая форма «белага» рок-н-рола, якая звязана найперш з імёнамі Бадзі Холі і Everly Brothers.

Сінтэз рок-н-рола і музыкі кантры (асабліва яго паджанра хілбілі) стварыў асабісты паджанр рок-музыкі — рокабілі. Найболей вядомыя выканаўцы 50-х — Эдзі Кокран, Джын Вінсэнт і Карл Перкінс. Сярод першых рокабілі вылучаюцца некаторыя раннія запісы знакамітага кантры-спевака Джоні Кэша. Уплыў на паджанр зрабілі першыя сінглы Чака Беры («Maybellene») і Элвіса Прэслі («That's All Right»). Музыка рокабілі зноў стала папулярнай у 80-х гг. Сярод прадстаўнікоў нэа-рокалібі — Stray Cats, The Cramps, Heavy Trash, Містэр Твістэр.

Зноскі

  • Е. А. Зельдин. Децибелы (руск.). — М.: Энергия, 1977. — Т. 2.
  • А. Н. Платонов. «Энергетическая подзарядка» или подделки под рок (руск.). — М.: Молодая гвардия, 1987. — 34 с.
  • Г. Риман. Музыкальный словарь (руск.). — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2008.
  • О. А. Феофанов. Рок-музыка вчера и сегодня. Очерк (руск.). — М.: Детская литература, 1978. — 158 с.

Англамоўныя рэсурсы

[правіць | правіць зыходнік]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Рок-музыка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?