For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Расціслаў Мсціславіч.

Расціслаў Мсціславіч

Расціслаў Мсціславіч
Князь Смаленскі
1127 — 1167
Папярэднік Вячаслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Раман Расціславіч
Князь Наўгародскі
1154 — 1154
Папярэднік Яраслаў Ізяславіч
Пераемнік Давыд Расціславіч
Вялікі князь Кіеўскі
1154 — 1155
Папярэднік Ізяслаў Мсціславіч
Пераемнік Ізяслаў Давыдавіч
красавік 1159[1] — 12 лютага 1161
Папярэднік Мсціслаў Ізяславіч[2]
Пераемнік Ізяслаў Давыдавіч
6 сакавіка 1161 — 14 сакавіка 1167
Папярэднік Ізяслаў Давыдавіч
Пераемнік Мсціслаў Ізяславіч

Нараджэнне 1110[3]
Смерць 1167[3][4]
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Мсціслаў Уладзіміравіч
Маці Хрысціна Інгесдотэр
Дзеці Раман Расціславіч[d], Мсціслаў Расціславіч[d], Рурык Расціславіч[d][5][6], Святаслаў Расціславіч[d], Давыд Расціславіч, Алена Зноемская[d], Агаф'я Расціслаўна[d] і Аграфена Расціслаўна[d]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расціслаў Мсціславіч, хроснае імя Міхаіл (паміж 1100—1110 — 14 сакавіка 1167, Заруб) — князь смаленскі (1125—1159), вялікі князь кіеўскі (1154, 1159—1167); заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў.

Сын вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча, унук Уладзіміра Манамаха. Паводле В. Тацішчава, у 1125 атрымаў ад бацькі ва ўдзел Смаленск, што дало пачатак асобнаму Смаленскаму княству. Смаленскім князем упершыню называецца Лаўрэнцеўскім летапісам пад 1127, калі разам з іншымі князямі ўдзельнічаў у паходзе супраць Полацкай зямлі (яму даручаны быў захоп Друцка). У гады яго княжання Смаленскае княства дасягнула росквіту і ахапіла тэрыторыі Верхняга Падняпроўя (з Копыссю, Лучынам, Мсціславам і інш.) і Верхняга Паволжа. Пры Расціславе Мсціславічы заснавана Смаленская епархія (1136), якой былі нададзены вялікія ўладанні. Статут Расціслава Мсціславіча (1136) аб падараванні даходаў на карысць епіскопіі (гл. Княжацкія царкоўныя статуты) згадвае воласці Смаленскага княства, размешчаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Копысь, Лучын, Басея, Мірачыцы, Вітрына, Прупой, Крэчут. У выніку паходаў 1127 і 1142 Расціслаў Мсціславіч значна пашырыў свае ўладанні за кошт зямель радзімічаў. Ім былі пабудаваны гарады Мсціслаўль, Расціслаўль і Ізяслаўль, названыя ў гонар бацькі, сябе і брата. У 1146 Расціслаў Мсціславіч па даручэнні свайго брата вялікага кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча ўдзельнічаў у паходзе супраць тураўскага князя Вячаслава Уладзіміравіча. 8 снежня 1154 Расціслаў Мсціславіч пасля смерці Ізяслава стаў вялікім князем кіеўскім. Першапачаткова княжыў у Кіеве разам са сваім дзядзькам Вячаславам Усеваладавічам, а пасля яго смерці — адзін. Перадаў Тураў і Пінск Святаславу Усеваладавічу. У канцы 1154 Расціслаў Мсціславіч прайграў барацьбу за Кіеў чарнігаўскаму князю Ізяславу Давыдавічу і вярнуўся на княжанне ў Смаленск. У 1158 аказаў дапамогу полацкаму князю Рагвалоду Барысавічу ў барацьбе за полацкі сталец і падтрымліваў яго пазней. Другі раз Расціслаў Мсціславіч заняў кіеўскі прастол 12 красавіка 1159. У 1162 заключыў мір з тураўскім князем Юрыем Яраславічам, які змагаўся за незалежнасць ад Кіева з 1158.

Памёр на шляху са Смаленска да Кіева ў Зарубе, сяле сваёй сястры Рагнеды Мсціслаўны. Пахаваны ў Кіеве ў Фёдараўскім манастыры.

За міралюбнасць, імкненне вырашаць спрэчкі мірным шляхам і дапамогу царкве атрымаў мянушку Набожны. Прылічаны да ўгоднікаў божых і ўваходзіць у Сабор беларускіх святых. Дзень святкавання памяці Расціслава Мсціславіча 14 (27) сакавіка.

  • Сыны: Раман, Рурык, Святаслаў, Давыд і Мсціслаў Храбры
  • Дочкі: Алена, Агафія і Аграфена

Зноскі

  1. Іпацьцеўскі летапіс
  2. Наўгародскі першы летапіс старэйшага пераводу
  3. а б Kiew, Großfürst Rostislav // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. Rostislav, Grand Duke of Kiev // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Рюрик-Василий Ростиславич // Русский биографический словарь / под ред. Б. Л. МодзалевскийСПб.: 1918. — Т. 17. — С. 766–771.
  6. В. Р—в Рюрик // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIIа. — С. 510.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Расціслаў Мсціславіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?