For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Раксана.

Раксана

Раксана
грэч. Ρωξάνη

Нараджэнне 347 да н.э.
Смерць 310 да н.э.
Бацька Аксіярт[d][1]
Муж Аляксандр Македонскі[1]
Дзеці Аляксандр IV Македонскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раксана (авест. Raoxšna, перс.: Rōšanak «ззяючая», грэч. Ρωξάνη, лац.: Roxana), каля 342 — 309 года да н.э.) — бактрыйская княжна, жонка Аляксандра Македонскага.

Біяграфія

Раксана нарадзілася ў Бактрыі (усходняя частка Персідскай імперыі, сучасныя тэрыторыі паўночнага Афганістана, паўднёвых частак Таджыкістана і Узбекістана) і была дачкой мясцовага вяльможы Аксіарта (Ваксувадарва), які падчас набліжэння Аляксандра Вялікага адправіў жонак і дзяцей у непрыступную крэпасць, якая называлася Скала Сагдыяны. Але пад націскам македанян крэпасць здалася ў 327 да н.э., і ўсе яе насельнікі, уключаючы жонак і дзяцей Аксіарта, апынуліся палоннымі Аляксандра. Грэчаскі пісьменнік Арыян так распавядае аб лёсе адной з паланянак:

Адну з гэтых дачок звалі Раксана. Яна была дзяўчынай на выданне, і тыя, хто прымаў удзел у паходзе, паўтаралі, што яна была найпрыгажэйшай з жанчын, якіх яны бачылі ў Азіі, выключаючы адну толькі жонку Дарыя. Аляксандр закахаўся ў яе з першага позірку, але, хаця яна была паланянкай, адмовіўся з-за гарачага пачуцця да яе ўзяць яе сілай і аднёсся паблажліва да жаніцьбы з ёй.[2]

Абапіраючыся на гэтае сведчанне, гісторыкі ацэньваюць узрост Раксаны ў 14-16 гадоў. Курцый піша, што Аляксандр заўважыў Раксану на раскошным банкеце, куды яе прывеў бацька разам з 30 іншымі знатнымі дзяўчынамі дзеля забавы цара. Світа цара выражала затоенае незадавальненне: «…Цар Азіі і Еўропы ўзяў сабе ў жонкі дзяўчыну, прыведзеную дзеля забавы на банкет, з тым, каб ад яе нарадзіўся той, хто будзе кіраваць пераможцамі»[3].

Акрамя палкага захаплення, шлюб з Раксанай быў палітычным крокам Аляксандра. Плутарх каментуе:

І яго шлюб з Раксанай, прыгожай і квітнеючай дзяўчынай, у якую ён аднойчы закахаўся, убачыўшы яе ў карагодзе падчас банкета, як усім здалося, цалкам адпавядаў яго ідэі, бо шлюб гэты зблізіў Аляксандра з варварамі, і яны пранікліся даверам да яго за тое, што ён паказаў найвялікшую ўстрыманасць і не пажадаў незаконна авалодаць нават той адзінай жанчынай, якая пакарыла яго.

Раксана суправаджала Аляксандра ў яго паходзе ў Індыю і вяртанні ў Вавілон (326 — 324 гг. да н.э.). Згодна з пазнейшым сведчаннем, падчас індыйскага паходу памёр нованароджаны сын Раксаны і Аляксандра[4]. Пасля вяртання з паходу рамантычныя пачуцці Аляксандра да бактрыйскай княжны, магчыма, аслаблі, і ён ажаніўся са Стацірай, дачкой персідскага цара Дарыя, і яшчэ адной персіянкай царскага паходжання.

У 323 годзе да н.э. Аляксандр раптоўна памёр, пакінуўшы Раксану цяжарнай, а праз месяц яна нарадзіла сына, назваўшы яго Аляксандрам. Застаўшыся без адзінага абаронцы, юная бактрыйка і немаўля Аляксандр апынуліся ў цэнтры палітычных інтрыг распадаючайся імперыі. Бактрыйская прынцэса не мела лагоднага нораву: з адабрэння рэгента Пердыкі яна забіла Стаціру. Паводле слоў Плутарха, «да мяжы раўнівая і моцна ненавідзеўшая Стаціру, яна пры дапамозе падробленага ліста заманіла Стаціру і яе сястру да сябе, абедзвюх забіла, кінула трупы ў калодзеж і засыпала зямлёй».

Пасля гібелі Пердыкі Раксана з сынам жылі ў македонскім горадзе Амфіпалі пад апекай Антыпатра. Пасля яго смерці, магчыма, пасварыўшыся з Эўрыдыкай, жонкай намінальнага македонскага цара Філіпа Арыдэя, у 318 да н.э. яны перабраліся ў Эпір пад заступніцтва маці Аляксандра Вялікага Алімпіяды і разам з ёй увайшлі ў Македонію на чале войска. Македаняне захапляліся Аляксандрам Вялікім, і, убачыўшы яго маці, сына-спадкаемцу і жонку, яны уручылі ім (а дакладней — Алімпіядзе) уладу над Македоніяй, якой тая не здолела распарадзіцца. Праз год сын Антыпатра Касандр аблажыў Алімпіяду ў Підне, каля яе знаходзіліся і Раксана з сынам.

У 316 да н.э. Алімпіяда была пакарана смерцю дыядохам Касандрам, а Раксану з сынам зачынілі ў крэпасці Амфіпаля, пазбавіўшы царскіх прывілеяў.

Сын Раксаны падрастаў і мог неўзабаве прэтэндавць на трон, карыстаючыся славай бацькі і падтрымкай уплывовых ворагаў Касандра. Згодна з яго загадам, 14-гадовы хлопчык, ён жа намінальны македонскі цар Аляксандр IV, і яго маці Раксана былі патаемна забіты ў 309 да н.э.

У гонар Раксаны названы астэроід (317) Раксана, адкрыты ў 1891 годзе.

Зноскі

  1. а б Роксана // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVII. — С. 29.
  2. Арыян, «Анабазіс Аляксандра», 4.19
  3. Курцый, 8.4
  4. Metz Epitome, 70. Манускрыпт X стагоддзя, утрымлівае сведчанні, невядомыя з іншых крыніц. Мяркуючы па стылі, узыходзіць да крыніц IV—V стагоддзяў. З гісторыкаў толькі Berve (1926 г.) прымае гісторыю аб смерці нованароджанага сына Аляксандра.

Спасылкі

  • Jona Lendering. Roxane(недаступная спасылка) Артыкул на Livius.org (англ.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Раксана
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?