For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Піліп Абуховіч.

Піліп Абуховіч

Піліп Абуховіч
Піліп Казімір Абуховіч
Герб «Ясеньчык»
Герб «Ясеньчык»
Сцяг Ваявода смаленскі
1653 — 1656
Папярэднік Ежы Караль Глябовіч
Пераемнік Адам Мацей Саковіч
Маршалак Сойма  (польск.)
6 кастрычніка 1648 — 19 лістапада 1648
Папярэднік Багуслаў Ляшчынскі
Пераемнік Францішак Дубраўскі  (польск.)

Нараджэнне каля 1600
Смерць 6 верасня 1656(1656-09-06)
Месца пахавання
Род Абуховічы
Бацька Фёдар Абуховіч
Жонка Соф’я з Абрынскіх[d][1]
Дзеці Тэадор Геранім, Міхаіл Леан
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[2]

Піліп Казімір Абуховіч (каля 1600 — 6 верасня 1656) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, пісьменнік-мемуарыст. Войскі мазырскі (1625—1649), вялікі пісар літоўскі (1649—1653), ваявода смаленскі (з 1653); староста гожскі, цырынскі і бельскі; пасол амаль на ўсе сеймы паміж 1632—1653 (маршалак элекцыйнага сейма 1648), дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1632 годзе.

Паходзіў з мазырскай шляхты, роду Абуховічаў, які асеў у Новагародскім ваяводстве. Сын Фёдара, суддзі земскага мазырскага. Валодаў маёнткам Ліпа ў Новагародскім ваяводстве. Вучыўся ў Замойскай акадэміі, дзе авалодаў мастацтвам красамоўства. Служыў пры двары канцлера літоўскага Льва Сапегі. Вайсковую службу пачаў як каралеўскі ротмістр пад камандаваннем Сапегі, з 1640-х палкоўнік вялікалітоўскага войска. Падтрымліваў палітыку Яна Казіміра Вазы.

У 1651 вялікім паслом ездзіў у Маскву, каб заключыць саюз з царом Аляксеем Міхайлавічам супраць татараў. У 1653 удзельнічаў у Жванецкай аперацыі супраць украінскіх казакоў, з-пад Камянца быў пасланы пад Сучаву на дапамогу малдаўскаму гаспадару Васілю Лупу, які ваяваў з казакамі Цімафея Хмяльніцкага. Напярэдадні вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) прызначаны (25.8.1653) ваяводам смаленскім.

Ваяводства смаленскае

[правіць | правіць зыходнік]

За кароткі тэрмін ваяводства ўмацаваў муры і валы Смаленска, назапасіў харч і ваенныя прыпасы. Гэтага аказалася недастаткова, каб доўгі час абараняць горад, 28 верасня 1654 года П. Абуховіч здаў Смаленск на ганаровых умовах і быў адпушчаны. Пасля капітуляцыі П. Абуховіч абвінавачваўся грамадскай думкай у здрадзе і змове з непрыяцелем (у т. л. Ц. Камунякам у сатырычным «Лісце да Абуховіча», 1655). Віну за няўдалую абарону горада П. Абуховіч ускладаў на здраднікаў са шляхты і наёмнікаў-немцаў, якім не плацілі заробку (яны паказалі праціўніку слабыя месцы абароны і пазней прысягнулі цару).

З-за абвінавачванняў П. Абуховіч не быў дапушчаны да працы сейма (1655), але яму даручылі камандаваць атрадамі вялікалітоўскага войска пры вызваленні ад шведаў Варшаву ў 1656 годзе. Затым, узначаліўшы полк з дывізіі Паўла Яна Сапегі, прыйшоў пад Берасце, але там захварэў і памёр. Пахаваны ў Новагародскім касцёле езуітаў. Дзякуючы намаганням сыноў на сейме 1658 года П. Абуховіч быў прызнаны невінаватым у страце Смаленска.

П. Абуховіч ведаў некалькі старажытных моў, лічыўся адным з лепшых аратараў у Рэчы Паспалітай. Пакінуў мемуарны «Дыярыуш» за 1630—1654 гады (да здачы Смаленска), дзе апісаў падзеі грамадска-палітычнага жыцця ў 1630—1654 гадоў. «Дыярыуш» (выдадзены М. Балінскім, 1859; Г. Люлевічам і А. Рахубам, 2003) даволі сціслы, але пададзеныя ў ім факты важныя і цікавыя, адзначыў як важныя гістарычныя падзеі, так і здарэнні з паўсядзённага жыцця (напрыклад, метэаралагічныя звесткі). Асобна апісаў абарону Смаленска, гэтае апісанне мусіла давесці яго невінаватасць. Таксама асобна апісаў элекцыю караля ў 1632 г. Аўтар вершаў на лацінскай мове.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Піліп Абуховіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?