For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пятро Сакол.

Пятро Сакол

Пятро Сакол
руск.: Пётр Александрович Масальский
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 (14) ліпеня 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1985(1985-07-06) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік, фалькларыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Пятро Сакол (сапр. Пётр Аляксандравіч Масальскі, іншы псеўданім Пятрусь; 1 (14) ліпеня 1905, м. Пасінь, Люцынскі павет, Віцебская губерня, цяпер воласць Пасіенас, Зілупскі край, Латвія — 6 ліпеня 1985) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1922—1923 гг. вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі, у 1925—1926 гг. на Беларускіх настаўніцкіх курсах у Рызе.

Працаваў настаўнікам-практыкантам у Дзвінскай беларускай гімназіі (1927—1928, пазбаўлены права выкладання за ўдзел у левым радыкальным руху). Удзельнік Латгальскага рабочага прафсаюза і партыі незалежных сацыялістаў, член культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» і «Таварыства беларускіх вучыцеляў» у Латвіі. У 1928 годзе з–за сваіх палітычных поглядаў быў арыштаваны латышскімі ўладамі, жыў пад наглядам паліцыі. З 1929 года працаваў на розных работах: чарцёжнікам на чыгуначнай станцыі, карэктарам-перакладчыкам часопіса «Беларуская школа ў Латвіі», выкладчыкам беларускай мовы ў пачатковай школе (1935–1936), рахункаводам, бухгалтарам на фанернай фабрыцы ў г. Рыга (1936–1942). З 1942 па 1944 год служыў карэктарам-перакладчыкам часопіса «Новы шлях», які выдаваўся ў Рызе з дазволу германскіх улад у перыяд акупацыі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945 годзе. У 1945—47 гг. знаходзіўся ў праверачна-фільтрацыйным пункце ў Хабараўскім краі, потым у Ніжнеамурскім папраўча-працоўным лагеры МУС СССР.

Вярнуўся ў Рыгу ў сакавіку 1947 года. Працаваў дворнікам, дарожным майстрам. Пасля 1951 года біяграфічныя звесткі адсутнічаюць.

Друкаваўся з 1923. У Люцынскай беларускай гімназіі выдаваў на шапірографе штомесячнік вучнёўскай творчасці і фальклорных запісаў «Ластаўка» (выйшлі 9 нумароў). Вершы, прасякнутыя духам пратэсту супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, змяшчаў у газеце «Голас беларуса», часопісах «Беларуская школа ў Латвіі», «Студэнцкая думка». Перакладаў творы рускіх і ўкраінскіх паэтаў, прозу Я. Порука і паэзію Я. Райніса. Складаў картатэку беларуска-латышскага слоўніка.

Аўтар зборніка перакладаў з латышскай мовы «Дайны» (1987).

Асабісты архіў Пятра Сакола захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску.

  • На світанні. Рыга. 1929.
  • Дайны: Латышскія народныя песні / З латышскай. Мн., 1987.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пятро Сакол
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?