Пётр Кузьміч Башко
Пётр Кузьміч Башко | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1993 (48 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1978) |
Альма-матар |
|
Пё́тр Кузьмі́ч Башко́ (12 студзеня 1945, в. Некрашэвічы, Карэліцкі раён, цяпер Гродзенская вобласць — 25 ліпеня 1993) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1972 года малодшы, з 1981 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.
Даследаваў гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адзін з аўтараў «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985), удзельнік складання атласа «Вялікі Кастрычнік» (Мінск, 1987)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Башко Пётр Кузьміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 337. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.