For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей.

Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей

ДУ "Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей"
Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей
Заснаваны 1964
Месцазнаходжанне Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Блонь
Адкрыты 09:00 - 17:00 - выхадныя нядзеля, панядзелак
blonmuseum.nethouse.ru

Дзяржаўная ўстанова «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей» — комплекс музеяў гісторыі Пухавіцкага раёна.

Пухавіцкі краязнаўчы музей, заснаваны ў 1964 г., адкрыты ў 1968 г. як школьны ў в. Дукора, з 1969 г. народны, з 1974 г. мае сучасную назву. Арганізатарам і першым дырэктарам быў В. Н. Свістун. 3 1993 г. размешчаны ў в. Блонь у сядзібным доме рэвалюцыянера-народніка А. В. Бонч-Асмалоўскага. На 2019 г. дырэктарам з’яўляўся Аляксандр Аляксандравіч Прановіч.

Музей мае больш за 1,5 экспанатаў. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя прадметы археалогіі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (археалагічная і нумізматычная калекцыі), выяўленыя падчас раскопак на тэрыторыі Пухавіцкага раёна, дакументы і кнігі з асабістай бібліятэкі сям’і народнікаў-рэвалюцыянераў Бонч-Асмалоўскіх, якія з’яўляліся гаспадарамі маёнтка — дзе цяпер размешчаны музей, матэрыялы пра землякоў-удзельніц грамадзянскай грамадзянскай вайны 1918—1920 гг. і Вялікай Айчыннай вайны, прадметы вязняў лагераў смерці, асабістыя рэчы і ўзнагароды воінаў, партызан і Герояў Савецкага Саюза, кампазітара І. М. Лучанка, калекцыя малюнкаў і карцін мастака-партызана Г. Ф. Бржазоўскага, рукапісныя творы пісьменніка-земляка Васіля Гарбацэвіча, прадметы ручной апрацоўкі лёну і вырабы з яго XIX — пачатку ХХ стст., калекцыя прадметаў сялянскага побыту, вырабы ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве, экспазіцыя пчалярства.

Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка

[правіць | правіць зыходнік]

«Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка» — музей гісторыі Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка. З’яўляецца аддзелам ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей». Знаходзіцца ў вёсцы Блужа ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Музей расказвае пра дзіцячыя, школьныя гады, службе ў Савецкім Войску і подзвігу Мікалая Чэпіка ў далёкім Афганістане, пра 5-ую брыгаду спецыяльнага прызначэння, пра ваяроў-інтэрнацыяналістах, пра гісторыю Блужы, яе людзях.

Музей партызанскай славы

[правіць | правіць зыходнік]

«Музей партызанскай славы» — музей пра партызанскім руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў гады другой сусветнай вайне. З 2001 года з’яўляецца аддзелам ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей». Знаходзіцца ў вёсцы Гарэлец. Стварыў музей настаўнік гісторыі Сяргей Іванавіч Сіпач[1]. Экспазіцыя расказвае пра партызанскі рух на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў гады Другой сусветнай вайны, пра брыгады 2-ой і 3-вой Мінскіх «Беларусь», «Буравеснік», партызанскіх атрадах імя Сталіна «Помснік», пра пісьменніка, падпольшчыка ў гады вайны Макара Паслядовіча і іншых вядомых людзей краю.

Музей і мастацкая галерэя

[правіць | правіць зыходнік]

«Музей і мастацкая галерэя» — з’яўляецца аддзелам ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей». Знаходзіцца ў г. Мар’іна Горка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь. У мастацкай галерэі ёсць тры выставачных залы. Літаратурны пакой паэта, драматурга Алеся Бачылы; экспазіцыя «Якуб Колас: прырода і людзі роднага краю»; зала «Прырода». У экспазіцыі аддзела пададзены жывапіс і графіка прафесійных мастакоў-выхадцаў Пухавіцкага раёна — Васіля Барташэвіча, Леаніда Леўчанкі, Аляксандра Фінскага і датычных з раёнам: Леаніда Гоманава, Васіля Высочына, Генрыха Бржазоўскага. Наведаўшы экспазіцыю «Якуб Колас: прырода і людзі роднага краю», можна падрабязна пазнаёміцца пра знаходжанне народнага паэта ў летні перыяд у маляўнічых кутках Пухаўшчыны ў даваенны і паваенны перыяды.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?