For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Прэзідэнт Фінляндыі.

Прэзідэнт Фінляндыі

Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэліВы можаце дапамагчы праекту, абнавіўшы іх і пасля прыбраўшы гэты шаблон.
Прэзідэнт Фінляндыі
Suomen tasavallan presidentti
Прэзідэнцкі штандар
Прэзідэнцкі штандар

Пасаду займае
Саўлі Нійнісцё
з 1 сакавіка 2012 года
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнцкі палац, Мянцюніемі і Култаранта
Прызначаецца выбары
Тэрмін паўнамоцтваў 6 гадоў
Зарплата 160 тыс. € у год
Пасада з’явілася 27 ліпеня 1919
Першы на пасадзе Каарла Стольберг
Сайт presidentti.fi

Прэзідэнт Фінляндыі з'яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Пасада прэзідэнта Фінляндыі заснавана ў 1919 годзе. З 1 сакавіка 2012 года гэтую пасаду займае Саўлі Нійнісцё, які перамог 5 лютага 2012 года на прэзідэнцкіх выбарах.[1] Тар’я Халанен, якая перамагла на выбарах у 2000 і 2006 гадах, займала гэтую пасаду з 1 сакавіка 2000 года; 1 сакавіка 2012 года яна склала свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы.[2][3]

Правілы абрання

[правіць | правіць зыходнік]

Правілы абрання вызначаны Канстытуцыяй Фінляндыі, якая ўступіла ў сілу 1 сакавіка 2000 года.

Прэзідэнт рэспублікі Фінляндыя абіраецца прамым ўсенародным галасаваннем. Пры нармальным ходзе падзей прэзідэнцкія выбары праходзяць раз у 6 гадоў. У выпадку немагчымасці выканання абавязкаў дзеючым прэзідэнтам новы абіраецца ў самыя кароткія магчымыя тэрміны.

Прэзідэнтам можа стаць толькі ураджэнец Фінляндыі. Адзін і той жа чалавек можа быць абраны прэзідэнтам не больш чым на два паслядоўных тэрміна.

Кандыдата ў прэзідэнты можа вылучыць палітычная партыя, якая атрымала хоць бы адно месца ў парламенце на папярэдніх выбарах, або група выбаршчыкаў колькасцю не менш за 20 000 чалавек.

Калі вылучаны толькі адзін кандыдат, то ён становіцца прэзідэнтам без правядзення галасавання. У адваротным выпадку першы тур галасавання праходзіць у год выбараў у трэцюю нядзелю студзеня. Калі адзін з кандыдатаў набірае 50 % + 1 голас, ён становіцца прэзідэнтам. У адваротным выпадку праз 3 тыдні прызначаецца другі тур галасавання, у якім удзельнічаюць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры, перамагае. У выпадку роўнасці галасоў вынікі выбараў вызначаюцца жэрабем.

Новы прэзідэнт уступае ў пасаду ў першы дзень месяца, наступнага за выбарамі (1 -га лютага ці 1 сакавіка), прамовіўшы а 12:00 урачыстую прамову перад парламентам. Пасля гэтага (каля 00:20) пачынаюцца паўнамоцтвы новага прэзідэнта і заканчваюцца паўнамоцтвы папярэдняга.

Пасада прэзідэнта Фінляндыі была заснаваная Канстытуцыйным Актам 1919 года, зацверджаным рэгентам Манэргеймам 17 ліпеня 1919 года.

Першы прэзідэнт быў абраны ў 1919 годзе парламентам. З 1925 па 1982 гады праходзілі непрамыя выбары прэзідэнта калегіяй выбарнікаў, якая абіралася насельніцтвам краіны. У 1988 годзе прэзідэнцкія выбары праходзілі па змяшанай схеме: калі ні адзін з кандыдатаў не набіраў 50 % + 1 голас на прамых выбарах, то прэзідэнта абірала калегія выбарнікаў. Пачынаючы з 1994 года праводзяцца прамыя прэзідэнцкія выбары.

Мелі месца некалькі выключэнняў: у 1940 і 1943 гадах прэзідэнт абіраўся калегіяй выбарнікаў 1937 года, паколькі Фінляндыя знаходзілася ў стане вайны; у 1946 годзе, пасля адстаўкі Манэргейма, а таксама ў 1973 годзе прэзідэнт абіраўся парламентам.

Акрамя таго, у першыя гады незалежнасці Фінляндыяй кіравалі два рэгента і выбарны манарх. 18 мая 1918 года парламент Фінляндыі даў сваю згоду на прызначэнне рэгентам спікера сената Пера Эвінда Свінхувуда. 12 снежня таго ж года парламент прыняў яго адстаўку і зацвердзіў новым рэгентам Карла Манэргейма. 9 кастрычніка 1918 года парламент выбраў на трон Фінляндыі Фрыдрыха Карла Гесэн-Касэльскага (Fredrik Kaarle), які адрокся ад трона 14 снежаня таго ж года, пасля падзення Германскай імперыі, так і не прыбыўшы ў краіну. Папулярны журналіст Олі прапанаваў даць манарху імя Вяйне I (фінск.: Väinö I).

У перыяд прэзідэнцтва Маўна Койвіста склалася традыцыя комплекснага медыцынскага абследавання новага прэзідэнта з афіцыйным заключэннем кансыліюму ўрачоў аб стане яго здароўя.[4]

У прэзідэнта Фінляндыі маецца тры афіцыйных рэзідэнцыі: прэзідэнцкі палац і Мянтюніемі[5]Хельсінкі), а таксама гадовая рэзідэнцыя — Култаранта (блізу Наанталі).

З 2012 года заработная плата прэзідэнта складае 160 тысяч еўра ў год (па 18 еўра ў гадзіну, за кругласутачнае нясенне сваіх абавязкаў). Таксама прэзідэнт атрымлівае ў сваё распараджэнне каля 200 тысяч еўра на арганізацыю сустрэч і іншых прадстаўнічых патрэб, якія плануюцца ім самастойна. На дзяржаўныя візіты па Фінляндыі і за мяжой, а таксама іншыя з'езды, у 2012 годзе выдзелена 2900000 еўра. У пачатку сакавіка 2012 года прэзідэнт атрымае ў сваё выкарыстанне таксама абсалютна новы браніраваны аўтамабіль Mercedes Benz Guard. Агульны каштарыс на 2012 год склаў 19 млн еўра (у 2011 - 21.800.000 еўра).[6]

Зноскі

  1. Саули Ниинистё — 12-й президент Финляндии // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 5 лютага 2012.(Праверана 7 верасня 2024)
  2. Обзор прессы 27.02.2012 Архівавана 5 сакавіка 2013. // Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 февраля 2012. (Праверана 28 лютага 2012)
  3. Состоялась инаугурация нового президента Финляндии Саули Ниинистё // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 1 сакавіка 2012.(Праверана 7 верасня 2024)
  4. Заключение врачей: президент Ниинистё здоров // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 лютага 2013.(Праверана 7 верасня 2024)
  5. Президент Халонен показывала президентскую резиденцию Mäntyniemi будущему президенту Ниинистё // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лютага 2012.(Праверана 7 верасня 2024)
  6. Новый президент обойдётся в 19 миллионов // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 6 лютага 2012.(Праверана 7 верасня 2024)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Прэзідэнт Фінляндыі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?