For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец).

Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец)

Вядомы пісьменнік, мовазнаўца-самавук Карусь Каганец шмат увагі надаваў беларускай азбуцы. Ён вывучаў кірыліцу, лацініцу, арабіцу і іншыя азбукі, намагаючыся вылучыць найбольш прыдатныя для перадачы беларускіх гукаў знакі. Таксама ён спрабаваў скласці ўласнабеларускі алфавіт. Чарнавік гэтага праекта захаваўся да нашых дзён[заўв 1].

Пачынаецца рукапіс разважаннямі аўтара аб найважнейшым, з ягонага гледзішча, прынцыпе, на якім павінен грунтавацца алфавіт, — найбольш поўнай адпаведнасці паміж гукамі і літарамі:

Даўно людзі стараюцца наладзіць пісьменнасць так, штобы яна была як можна прасцейша, а затым і лягчэйша для навучання. Адно яны разумеюць, што чым у абэцадле меней знакаў, то яно лягчэйшае, а па майму разуменню трохі не так, бо калі мала знакаў зычных, то на адзін зык прыходзіцца ставіць колькі знакаў, як, прымерам, у англікаў, французаў. Да навошта далёка шукаці, калі ў нашых суседзяў палякаў, калі трэба паставіць х, ч, ш, то мусіма пісаці ch, cz, sz, што дужа затрудняе навуку граматы. Калі бо прыняці на ўсякі зык асаблівы знак, то хоч будзе трудней трохі наўчыцца гэтых знакаў, но пісаці ўжо будзе шмат лягчэй. І славянскае абэцадла і е найлепшае з усіх еўрапейскіх, бо яно падходзіць да ўсіх славянскіх гутарак, адно пачамусь закінулі, а пільнуючыся якойсь-та моды, стараюцца пісаці латынскімі знакамі, каторыя ні да адной з цяперашніх моваў не падходзяць, а тым болей да беларускае мовы, катора багата зыкамі.[заўв 2]

За аснову сваёй азбукі Каганец узяў рускі варыянт традыцыйнай кірыліцы, надаўшы нетрадыцыйны гукавы сэнс літарам е, ъ, ѡ, ѣ (). Таксама ён прапанаваў тры новыя літары: ε, γ, . Літара е прызначалася для перадачы галоснага перадняга раду сярэдняга пад’ёму пасля цвёрдых зычных ва ўсіх складах незалежна ад націску, літара ε — для перадачы гэтага ж гука пасля мяккіх зычных пад націскам, літара ѣ — для перадачы ўсіх галосных сярэдняга і ніжняга пад’ёму ў ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных, за выключэннем канцовага адкрытага складу, у якім памянёныя гукі, на думку аўтара, у большасці беларускіх гаворак адрозніваюцца паміж сабою ў вымаўленні і таму на пісьме павінны перадавацца асобнымі літарамі (е, а, о), літара ѡ — для перадачы галоснага задняга раду ніжняга пад’ёму о, які «можна гаварыць, калі з яго пачынаецца слова, як го або во, а калі ўсярэдзіне слова, то як оў», літара γ — для перадачы г з прыдыханнем, «прымерам γуліца — вуліца або гуліца», літара  — для перадачы гука ц на месцы этымалагічнага мяккага т. Карусь Каганец указваў на неабходнасць прыняцца асобнай літары і для мяккага д, якое «беларусы найбольш гавораць востра, з прысвістам і цяперашнія пісьменнікі пішуць дз».

  1. Чарнавы варыянт праекта знаходзіцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі РБ.
  2. Цытата прыведзена без поўнага захавання аўтарскай арфаграфіі і пунктуацыі.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?